Дата правядзення
Час правядзення
Месца правядзення
З 2 мая па 29 чэрвеня ў зале перыядычных выданняў (пам. 106) праходзіць выстаўка “Спорт, прыгажосць і здароўе”.
Спорт ва ўсе часы быў і застаецца той цэментуючай сілай, якая аб’ядноўвае не толькі асобных людзей, але і цэлыя краіны і кантыненты. Пра гэта сведчаць Алімпійскія гульні, чэмпіянаты свету, кантынентальныя спаборніцтвы. Міратворчасць, дух сумленнай барацьбы, імкненне да здаровага ладу жыцця – гэтыя складнікі сучаснага спорту аб’ядноўваюць лепшае з таго, што чалавецтва дасягнула за час свайго існавання.
Для папулярызацыі і развіцця фізкультуры наогул і сучаснага спорту ў прыватнасці немалаважнае значэнне мае спартыўная журналістыка. На выстаўцы спартыўная перыёдыка прадстаўлена спецыялізаванымі выданнямі – часопісамі “Мир спорта”, “Фізічная культура і здароўе”, “Спорт на воде”, “Большой футбол”, “Спортtime”, “Наш спорт”. Самыя свежыя навіны наведвальнікі даведаюцца з газет “Спортивная панорама”, “Прессбол”, “Советский спорт”.
Шматлікія матэрыялы, апублікаваныя ў часопісах “Здоровье и успех”, “Здравушка”, “Физкультура и спорт”, “Здаровы лад жыцця”, “Домашняя энциклопедия здоровья”, дапамогуць доўга заставацца ў выдатнай фізічнай форме.
Усяго на выстаўцы прадстаўлена каля 40 перыядычных выданняў.
Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Уваход на выстаўку – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра бібліятэкі.