ГалоўнаяМерапрыемствыСвет духоўнай музыкі
Славутыя бібліятэкі і бібліятэкары
Бяспека ў Сеціве: у бібліятэцы даследуюць сусвет інтэрнэту

Свет духоўнай музыкі

Свет духоўнай музыкі
Іншыя мерапрыемствы
12 верасня – 31 кастрычніка
Дата правядзення
10.00–21.00
Час правядзення
зала нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305)
Месца правядзення

З 12 верасня па 31 кастрычніка ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305) праходзіць юбілейная выстаўка "Свет духоўнай музыкі", прысвечаная 70-годдзю беларускага кампазітара Людмілы Карпаўны Шлег.

Адметнай рысай творчасці кампазітара з'яўляюцца тэатралізацыя музычных формаў, актыўнае ўжыванне элементаў сучасных кампазітарскіх тэхнік, яркасць нацыянальнага каларыту. На працягу многіх гадоў Л.К. Шлег пастаянна звяртаецца да фальклорнай тэматыкі, звязанай з узнаўленнем архаічных вобразаў, язычніцкіх абрадаў і рытуалаў, пеўчых традыцый праваслаўнай і каталіцкай царквы. Людміла Карпаўна актыўна працуе ў сферы аркестравай, вакальна-сімфанічнай, камернай і харавой музыкі.

З пачатку 1990-х гадоў у кампазітарскай манеры аўтара адбываюцца прыкметныя змены. Мастак пагружаецца ў роздум аб духоўным, рэлігійным. Увага кампазітара накіравана да праваслаўнай тэматыкі і кананічных тэкстаў. Найбольш выразна гэта адчуваецца ў харавой музыцы, прадстаўленай песнапеннямі “Спас нерукатворны”, “Велічай, душа мая”, “Малітваслоў”, “Песнапенні аб Еўфрасінні Полацкай”, “Гімн ў гонар Кірыла і Мяфодзія” і інш. За высокі ўклад у развіццё праваслаўнай пеўчай культуры Людміла Карпаўна Шлег удастоена высокай узнагароды – прэміі “За духоўнае адраджэнне”.

На выстаўцы шырока прадстаўлены рукапісы і нотныя выданні кампазітара. У экспазіцыю ўключаны творы розных жанраў, разнастайныя па тэматыцы: араторыі “Иконостас”, “Святая Русь”, “Сказ пра Ігара”, рэквіем “Памятайце!”, харавая фрэска “Святая Троица”, сімфанічная паэма “Несцерка”, а таксама царкоўныя спевы, цыклы інструментальных п'ес, харавыя і інструментальныя канцэрты, каляндарныя і абрадавыя песні.

На выстаўцы таксама прадстаўлена дзіцячая музыка: радыёопера “Тараканище”, аўтарскі зборнік дзіцячых п'ес для трубы і фартэпіяна “Лубочек”, інструментальная сюіта-казка “Забавлянки”, альбомы дзіцячых фартэпіянных п'ес “Альфа”, “Отзвуки Божественной литургии”, “Времена года”, фартэпіянны цыкл “Аленький цветочек”, харавая музыка.

Дапаўняюць экспазіцыю аўдыядакументы і артыкулы пра творчасць аўтара.


Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра бібліятэкі.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 52.

Мерапрыемствы

Спявак бясконцай любві

25.04.2024

Юбілейная выстава “Спявак бясконцай любві”, прысвечаная 200-годдзю з дня нараджэння Шарля Азнавура (1924–2018), праходзіць з 25 красавіка па 18 чэрвеня ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305).

Пранікаючы ў тайны творчасці

25.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Пранікаючы ў тайны творчасці”, прысвечаная 120-годдзю з дня нараджэння літаратуразнаўца, крытыка, акадэміка НАН Беларусі Васіля Васільевіча Барысенкі (1904–1984), праходзіць з 25 красавіка па 23 чэрвеня ў зале беларускай літаратуры (пам. 205).

Знаўца беларускіх старажытнасцей

17.04.2024

18 красавіка 2024 года спаўняецца 210 гадоў з дня нараджэння Яўстафія Тышкевіча – вядомага археолага, гісторыка, этнографа, краязнаўцы і музеязнаўцы.

Погляд у вечнасць

23.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Погляд у вечнасць”, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння беларускага вучонага, літаратурнага крытыка Уладзіміра Міхайлавіча Конана (1934–2011), праходзіць з 23 красавіка па 20 мая ў зале беларускай літаратуры (пам.205).



Бібліятэкарам