Дата правядзення
Час правядзення
Месца правядзення
У рамках выставачнага праекта “Беларусь і Біблія” адбудзецца пасяджэнне міжнароднага навуковага круглага стала “Сучасныя біблейскія даследаванні”.
Арганізатары:
- Нацыянальная бібліятэка Беларусі,
- Група даследавання рукапісаў (ЗША),
- міжнароднае грамадскае аб'яднанне “Хрысціянскі адукацыйны цэнтр імя святых Мяфодзія і Кірыла”,
- кафедра біблеістыкі і хрысціянскага веравучэння Інстытута тэалогіі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта,
- кафедра біблеістыкі Мінскай духоўнай акадэміі імя свяціцеля Кірылы Тураўскага.
У ходзе работы круглага стала адбудзецца прэзентацыя зборніка дакладаў V Міжнароднага ўсходнееўрапейскага сімпозіума даследчыкаў Новага Запавету (SNTS) "Евангельский образ Господа Иисуса Христа в церковной традиции и библейской науке", які выйшаў у свет у жніўні 2018 года ў выдавецтве Белдзяржуніверсітэта ў рамках сумеснай праграмы “Тэалогія ва ўніверсітэтах”.
Сустрэча пачнецца 16 кастрычніка а 11-й гадзіне ў зале адукацыйных тэхналогій (3-ці паверх, пам. 346).
Тэлефоны для даведак: (8 017) 293 27 81, 293 27 82.
Чытайце таксама:
- Пасяджэнне круглага стала “Беларусь і Біблія”