ГалоўнаяМерапрыемствыПясняр Вечнага горада
Вечная мелодыя жыцця
Першы рамантык

Пясняр Вечнага горада

Пясняр Вечнага горада
Іншыя мерапрыемствы
10 снежня – 15 студзеня
Дата правядзення
10.00–21.00
Час правядзення
пам. 306
Месца правядзення

З 10 снежня па 15 студзеня ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306) праходзіць кніжна-ілюстрацыйная выстаўка “Пясняр Вечнага горада”, прысвечаная 420-годдзю з дня нараджэння выдатнага італьянскага архітэктара і скульптара Джавані Ларэнца Берніні.

У гісторыі сусветнай скульптуры Джавані Берніні (1598–1680) займае адно з самых ганаровых месцаў не толькі як адзін з заснавальнікаў стылю барока, але і як вынаходлівы разьбяр, які стварыў мноства цудоўных твораў. Гэта быў чалавек разнастайна і бліскуча адораны: скульптар, архітэктар, жывапісец, малявальшчык, тэатральны дэкаратар. Але галоўнай справай яго жыцця стала скульптура. У гэтым відзе мастацтва ён дасягнуў незвычайных вышынь. З рэпрадукцыямі найбольш вядомых скульптурных работ майстра – “Эней, Анхіз і Асканій”, “Выкраданне Празерпіны”, “Давід”, “Апалон і Дафна” і іншымі – можна азнаёміцца на выстаўцы.

Жыццё і творчасць Дж. Берніні былі цесна звязаны са сталіцай каталіцкага свету – Рымам. Скульптурныя кампазіцыі, статуі, фантаны і партрэтныя бюсты, створаныя майстрам, пакідаюць адно з самых яркіх пластычных уражанняў ад Вечнага горада. Рымскі сабор Святога Пятра можа быць названы своеасаблівым музеем Берніні. Менавіта ён надаў храму яго канчатковае аблічча, стварыўшы каласальную мармуровую каланаду ў выглядзе паўавалаў, якія ахопліваюць плошчу і ператвараюць яе ў грандыёзны праход да будынка. Пышнасць гэтых і іншых шэдэўраў Джавані Берніні ў поўнай меры дазваляюць адчуць прадстаўленыя на выстаўцы альбомы, дзе захаваліся адметнасці Рыма эпохі барока.

Дапаўняюць выстаўку шматлікія артыкулы, прысвечаныя творчасці вялікага скульптара, а таксама зборнік успамінаў яго сучаснікаў.

Усяго экспазіцыя налічвае больш за 40 дакументаў.


Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 53.

Матэрыял прадастаўлены аддзелам абслугоўвання спецыялізаванымі фондамі.

Мерапрыемствы

Саюзная дзяржава – адзінства праз культуру

17.04.2024

17 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася ўрачыстая цырымонія адкрыцця выставачнага праекта вядучых мастакоў Беларусі і Расіі “Саюзная дзяржава – адзінства праз культуру”.



Бібліятэкарам