ГалоўнаяМерапрыемствыКалядная зорка
Музыка на крылах птушак
Годнасць і роўнасць – усім: Усеагульнай дэкларацыі праў чалавека 70 гадоў

Калядная зорка

Калядная зорка
Іншыя мерапрыемствы
4 снежня – 31 студзеня
Дата правядзення
10.00–21.00
Час правядзення
кальцавы калідор 2-га паверха
Месца правядзення

З 4 снежня па 31 студзеня на кальцавым калідоры 2-га паверха праходзіць святочная тэматычная выстаўка “Калядная зорка”, прысвечаная Новаму году і Калядам.

Новы год і Каляды – асаблівыя святы, прасякнутыя верай у чараўніцтва, напоўненыя дзівосамі, радасцю, зімовымі забавамі, падарункамі, дамашняй утульнасцю, цеплынёй сямейных і сяброўскіх стасункаў. З пачатку снежня наш горад падрыхтаваны да ўрачыстасці: вуліцы ўпрыгожаны рознакаляровымі агнямі, на плошчах выраслі велічныя ёлкі, у вітрынах крам мігцяць навагоднія гірлянды. Ствараецца ўражанне, што ты трапіў у казку.

Кніжная выстаўка “Калядная зорка” расказвае пра гісторыю народных свят, навагоднія і калядныя традыцыі, прыкметы і павер’і, звязаныя з імі. У шматлікіх краінах гэтыя святы лічацца чарадзейнымі і магічнымі.

Цэнтральную частку экспазіцыі займаюць сучасныя выданні, якія распавядаюць пра святкаванне Новага года і Нараджэння Хрыстова ў Беларусі, Расіі, Канадзе, Германіі, Францыі і іншых краінах.

Чарадзейную атмасферу стварае святочнае афармленне экспазіцыі, калядныя сувеніры, навагоднія паштоўкі і цацкі. Завітаўшы на нашу выстаўку, можна даведацца, як упрыгожыць кватэру, арыгінальна аформіць падарункі родным і блізкім, змайстраваць маскі, сувеніры і ёлачныя ўпрыгожанні. Парады прафесійных дэкаратараў і сцэнарыстаў дапамогуць стыльна сервіраваць стол і арганізаваць незабыўнае, поўнае весялосці, сюрпрызаў і конкурсаў свята.

На выстаўцы прадстаўлена таксама і мастацкая літаратура навагодняй тэматыкі для дзяцей.


Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Прадстаўленыя ў экспазіцыі кнігі можна заказаць праз электронны каталог Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 29 80.

Мерапрыемствы

Спявак бясконцай любві

25.04.2024

Юбілейная выстава “Спявак бясконцай любві”, прысвечаная 200-годдзю з дня нараджэння Шарля Азнавура (1924–2018), праходзіць з 25 красавіка па 18 чэрвеня ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305).

Пранікаючы ў тайны творчасці

25.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Пранікаючы ў тайны творчасці”, прысвечаная 120-годдзю з дня нараджэння літаратуразнаўца, крытыка, акадэміка НАН Беларусі Васіля Васільевіча Барысенкі (1904–1984), праходзіць з 25 красавіка па 23 чэрвеня ў зале беларускай літаратуры (пам. 205).

Знаўца беларускіх старажытнасцей

17.04.2024

18 красавіка 2024 года спаўняецца 210 гадоў з дня нараджэння Яўстафія Тышкевіча – вядомага археолага, гісторыка, этнографа, краязнаўцы і музеязнаўцы.

Погляд у вечнасць

23.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Погляд у вечнасць”, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння беларускага вучонага, літаратурнага крытыка Уладзіміра Міхайлавіча Конана (1934–2011), праходзіць з 23 красавіка па 20 мая ў зале беларускай літаратуры (пам.205).



Бібліятэкарам