ГалоўнаяМерапрыемствыСа святам, абаронцы!
Вяртанне святыні: Лаўрышаўскае Евангелле ў Беларусі
Дыпломныя работы маладых мастакоў на выстаўцы “Хто я?”

Са святам, абаронцы!

Са святам, абаронцы!
Іншыя мерапрыемствы
22 лютага
Дата правядзення
9.00–10.00
Час правядзення
канферэнц-зала
Месца правядзення

Напярэдадні Дня абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь у канферэнц-зале бібліятэкі прайшло ўрачыстае мерапрыемства “А для салдата галоўнае...”.

Цёплыя віншаванні прагучалі ў адрас віноўнікаў урачыстасці ад першага намесніка дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Алены Далгаполавай.

З рук “галоўнакамандуючага” бібліятэкі Рамана Матульскага граматы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь атрымалі лепшыя з лепшых сярод нашых калег-абаронцаў.

За шматгадовую добрасумленную працу, высокі прафесіяналізм, значны асабісты ўклад у развіццё і папулярызацыю нацыянальнай культуры Ганаровай граматай Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь удастоены Станіслаў Каспяровіч, намеснік дырэктара па эканоміцы, рэжыму, эксплуатацыі будынка і абсталявання Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Грамату Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь за шматгадовую добрасумленную працу, значны ўклад у папулярызацыю нацыянальнай культуры атрымаў Ігар Медзікаў, начальнік аддзела прававой і кадравай работы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

У гэты святочны дзень са сцэны канферэнц-залы гледачоў радавалі і здзіўлялі салістка ансамбля Інстытута пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь Марыяна Грыневіч, тэатр танца “Адлюстраванні”, дуэт "Jazz Fm", гурт “Чараўніцы” і сілавое шоу братоў Казаковых.

Сярод артыстаў былі і нашы калегі – метадыст аддзела культурна-відовішчнай дзейнасці Лізавета Сіроткіна і вядучы інжынер-энергетык аддзела абслугоўвання электратэхнічнага абсталявання і ліфтаў Васіль Прус.

Дарагія абаронцы Айчыны!
Віншуем вас з гэтым асаблівым лютаўскім днём!
Няхай усе перашкоды на вашым шляху растануць, як снег вясной. Здароўя, невычэрпнай энергіі і дабрабыту!

Матэрыял прадастаўлены аддзелам сувязей з грамадскасцю.


Мерапрыемствы

Спявак бясконцай любві

25.04.2024

Юбілейная выстава “Спявак бясконцай любві”, прысвечаная 200-годдзю з дня нараджэння Шарля Азнавура (1924–2018), праходзіць з 25 красавіка па 18 чэрвеня ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305).

Пранікаючы ў тайны творчасці

25.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Пранікаючы ў тайны творчасці”, прысвечаная 120-годдзю з дня нараджэння літаратуразнаўца, крытыка, акадэміка НАН Беларусі Васіля Васільевіча Барысенкі (1904–1984), праходзіць з 25 красавіка па 23 чэрвеня ў зале беларускай літаратуры (пам. 205).

Знаўца беларускіх старажытнасцей

17.04.2024

18 красавіка 2024 года спаўняецца 210 гадоў з дня нараджэння Яўстафія Тышкевіча – вядомага археолага, гісторыка, этнографа, краязнаўцы і музеязнаўцы.

Погляд у вечнасць

23.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Погляд у вечнасць”, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння беларускага вучонага, літаратурнага крытыка Уладзіміра Міхайлавіча Конана (1934–2011), праходзіць з 23 красавіка па 20 мая ў зале беларускай літаратуры (пам.205).



Бібліятэкарам