ГалоўнаяМерапрыемствыТанец, святло і гармонія
Асноўны закон дзяржавы: ад Статута да Канстытуцыі
Са святам, мілыя дамы!

Танец, святло і гармонія

Танец, святло і гармонія
Іншыя мерапрыемствы
12 сакавіка – 5 красавіка
Дата правядзення
10.00–21.00
Час правядзення
пам. 306
Месца правядзення

З 12 сакавіка па 5 красавіка ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306) праходзіць тэматычная кніжна-ілюстрацыйная выстаўка “Танец, святло і гармонія”.

Танец – гэта мастацтва, народжанае ў імя прыгажосці і паэзіі, ён і сам – пластычная паэзія па-мастацку ператворанага жыцця чалавека. Бытавы і сцэнічны, старадаўні і сучасны, бальны, класічны, эстрадны – танец адзіны ў сваёй прыродзе і прызначэнні. Яго сэнс заключаецца ў раскрыцці праз рухі ўсёй пераменлівай і шматкаляровай палітры душэўных перажыванняў чалавека.

Мастацтва танца выткана з момантаў, кожны з якіх не толькі прыгожы, але і ўнікальны, непаўторны. Імкненне “спыніць імгненне” прывяло да таго, што з даўніх часоў у людзей з'явілася патрэба ў стварэнні малюнка танца. Мастакоў розных эпох захапляла задача з дапамогай жывапісу, графікі, скульптуры перадаць вобраз танца, яго магію і чароўную прыгажосць, захаваць дасканаласць рухаў, а таксама эмоцыі людзей, якія танцуюць, іх думкі, мары і надзеі.

Экспазіцыя выстаўкі раскрывае яе тэму ў апісанні сюжэтаў і сцэн з жыцця людзей розных гістарычных перыядаў. Пачынаючы з эпохі Адраджэння, танец адлюстроўваўся з нарастаючай ступенню рэалістычнай дакладнасці ў перадачы танцавальных рухаў. На выстаўцы прадстаўлены рэпрадукцыі работ такіх знакамітых мастакоў, як Альбрэхт Дзюрэр (“Танец з паходнямі ў Аўгсбургу”), Сандра Батычэлі (“Тры грацыі” – фрагмент карціны “Вясна”), Пітэр Брэйгель Старэйшы (“Сялянскі танец”, “Танцы на сялянскім вяселлі”) і інш. Выявы танца XVI–XVIII стст. дазваляюць прасачыць станаўленне мастацтва харэаграфіі. Яскравым прыкладам з'яўляецца карціна “Танцорка Камарга”, рэпрадукцыя якой размешчана ў цэнтральнай частцы экспазіцыі. Французскі мастак стылю ракако Нікола Ланкрэ намаляваў вядомую балерыну таго часу.

На выстаўцы дэманструецца значны пласт мастацкай спадчыны французскіх мастакоў канца XIX – пачатку XX стагоддзя. Самым знакамітым “жывапісцам танцорак” з'яўляецца Эдгар Дэга, які прысвяціў большую частку сваёй творчасці балету. Прадстаўлены рэпрадукцыі найбольш значных яго карцін “Блакітныя танцоркі”, “Танцклас”, “Прыма”, “Танцоркі на сцэне” і многія іншыя. Раздзел таксама ўключае рэпрадукцыі работ такіх вядомых мастакоў, як Агюст Рэнуар (“Мулен дэ ла Галет”, “Танцорка”, “Танец у горадзе”, “Танец за горадам”), Анры Тулуз-Латрэк (“Заняткі Валентэна з новымі дзяўчатамі”, “Танцорка ў ружовых панчохах, якая сядзіць”) і Анры Маціса (“Танец”).

У заключнай частцы экспазіцыі дэманструецца творчасць рускіх жывапісцаў канца XIX – сярэдзіны XX стагоддзя, якія апелі ў сваіх творах балет. Вобразы знакамітых балерын захаваны ў працах Валянціна Сярова (“Ганна Паўлава ў балеце Сільфіды”, “Партрэт балерыны Тамары Карсавінай”), у скульптурных творах Алены Янсан-Манізэр, якая адлюстравала ў танцы Г. Уланаву, М. Плісецкую, Н. Бяссмертнаву, Э. Уласаву, М. Ліепу і іншых вялікіх артыстаў балета. Асаблівае месца адведзена паказу альбомаў Льва Бакста – мастака, які стаў адным з сімвалаў Выдатнай эпохі. Дэманструюцца рэпрадукцыі эскізаў касцюмаў да балетаў у знакамітых “Рускіх сезонах” у Парыжы.


Усяго на выстаўцы экспануецца больш за 60 дакументаў.

Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Уваход – па чытацкім білеце ці білеце сацыякультурнага цэнтра.

Спіс літаратуры

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 53.

Матэрыял прадастаўлены аддзелам абслугоўвання спецыялізаванымі фондамі.


Мерапрыемствы

Спявак бясконцай любві

25.04.2024

Юбілейная выстава “Спявак бясконцай любві”, прысвечаная 200-годдзю з дня нараджэння Шарля Азнавура (1924–2018), праходзіць з 25 красавіка па 18 чэрвеня ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305).

Пранікаючы ў тайны творчасці

25.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Пранікаючы ў тайны творчасці”, прысвечаная 120-годдзю з дня нараджэння літаратуразнаўца, крытыка, акадэміка НАН Беларусі Васіля Васільевіча Барысенкі (1904–1984), праходзіць з 25 красавіка па 23 чэрвеня ў зале беларускай літаратуры (пам. 205).

Знаўца беларускіх старажытнасцей

17.04.2024

18 красавіка 2024 года спаўняецца 210 гадоў з дня нараджэння Яўстафія Тышкевіча – вядомага археолага, гісторыка, этнографа, краязнаўцы і музеязнаўцы.

Погляд у вечнасць

23.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Погляд у вечнасць”, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння беларускага вучонага, літаратурнага крытыка Уладзіміра Міхайлавіча Конана (1934–2011), праходзіць з 23 красавіка па 20 мая ў зале беларускай літаратуры (пам.205).



Бібліятэкарам