ГалоўнаяМерапрыемствыНацыянальная бібліятэка на “ТІБО-2019”
Касмічныя вандроўкі
Куды бегчы? Да Мінска набліжаецца Бібліяноч!

Нацыянальная бібліятэка на “ТІБО-2019”

Нацыянальная бібліятэка на “ТІБО-2019”
Іншыя мерапрыемствы
9 – 12 красавіка
Дата правядзення
10.00–17.00
Час правядзення

З 9 па 12 красавіка Нацыянальная бібліятэка Беларусі возьме ўдзел у XXVI Міжнародным форуме па інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогіях “ТІБО”.

У рамках мерапрыемства на цэнтральным стэндзе галоўная бібліятэка краіны прэзентуе мультымедыйны праект “Станаўленне беларускай дзяржаўнасці: па старонках беларускіх газет 1917–1922 гг.”.

Для ўсіх, хто цікавіцца айчыннай гісторыяй, на 2 кампакт-дысках сабраны лічбавыя копіі каля 2 400 нумароў газет з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь і іншых арганізацый. Прадстаўленая прэса выдавалася ў перыяд 1917–1922 гг. на тэрыторыі сучаснай Беларусі ці за яе межамі, але асвятляла падзеі ў Беларусі.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 28 81.

E-mail: pr@nlb.by

Матэрыял прадастаўлены аддзелам сувязей з грамадскасцю.

Мерапрыемствы

Спявак бясконцай любві

25.04.2024

Юбілейная выстава “Спявак бясконцай любві”, прысвечаная 200-годдзю з дня нараджэння Шарля Азнавура (1924–2018), праходзіць з 25 красавіка па 18 чэрвеня ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305).

Пранікаючы ў тайны творчасці

25.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Пранікаючы ў тайны творчасці”, прысвечаная 120-годдзю з дня нараджэння літаратуразнаўца, крытыка, акадэміка НАН Беларусі Васіля Васільевіча Барысенкі (1904–1984), праходзіць з 25 красавіка па 23 чэрвеня ў зале беларускай літаратуры (пам. 205).

Знаўца беларускіх старажытнасцей

17.04.2024

18 красавіка 2024 года спаўняецца 210 гадоў з дня нараджэння Яўстафія Тышкевіча – вядомага археолага, гісторыка, этнографа, краязнаўцы і музеязнаўцы.

Погляд у вечнасць

23.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Погляд у вечнасць”, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння беларускага вучонага, літаратурнага крытыка Уладзіміра Міхайлавіча Конана (1934–2011), праходзіць з 23 красавіка па 20 мая ў зале беларускай літаратуры (пам.205).



Бібліятэкарам