ГалоўнаяМерапрыемствыУ кніжным царстве
Руплівец бібліятэчнай справы
Размова з адвакатам аб правах і гарантыях маладога спецыяліста

У кніжным царстве

У кніжным царстве
Іншыя мерапрыемствы
19 верасня
Дата правядзення
15.00–16.30
Час правядзення
дзіцячы пакой
Месца правядзення

19 верасня дзіцячы пакой запрашае дзяцей 5–10 гадоў на святочнае мерапрыемства, прысвечанае Дню бібліятэк “У кніжным царстве”.

Дзяцей чакае казачнае падарожжа па загадкавым і дзіўным свеце кніг.

Маршрут займальнай экспедыцыі пройдзе па літаратурных краінах і кантынентах, наведваючы якія юныя чытачы возьмуць удзел у пазнавальных віктарынах і вясёлых конкурсах, успомняць любімыя казкі і вершы, даведаюцца шмат цікавых фактаў з гісторыі кнігі.

Арыгінальным сувенірам на памяць стане для дзяцей зробленая сваімі рукамі паштоўка-закладка.


Час правядзення мерапрыемства: 15.00–16.30.

Наведванне дзіцячага пакоя платнае.
Усімі мастацкімі матэрыяламі дзеці будуць забяспечаны.

Папярэдні запіс па тэлефоне: (8 017) 293 25 34.

Матэрыял прадастаўлены аддзелам запісу і інфармавання карыстальнікаў.

Мерапрыемствы

Спявак бясконцай любві

25.04.2024

Юбілейная выстава “Спявак бясконцай любві”, прысвечаная 200-годдзю з дня нараджэння Шарля Азнавура (1924–2018), праходзіць з 25 красавіка па 18 чэрвеня ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305).

Пранікаючы ў тайны творчасці

25.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Пранікаючы ў тайны творчасці”, прысвечаная 120-годдзю з дня нараджэння літаратуразнаўца, крытыка, акадэміка НАН Беларусі Васіля Васільевіча Барысенкі (1904–1984), праходзіць з 25 красавіка па 23 чэрвеня ў зале беларускай літаратуры (пам. 205).

Знаўца беларускіх старажытнасцей

17.04.2024

18 красавіка 2024 года спаўняецца 210 гадоў з дня нараджэння Яўстафія Тышкевіча – вядомага археолага, гісторыка, этнографа, краязнаўцы і музеязнаўцы.

Погляд у вечнасць

23.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Погляд у вечнасць”, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння беларускага вучонага, літаратурнага крытыка Уладзіміра Міхайлавіча Конана (1934–2011), праходзіць з 23 красавіка па 20 мая ў зале беларускай літаратуры (пам.205).



Бібліятэкарам