ГалоўнаяМерапрыемствыЦудоўны свет любоўю матчынай
Да Дня маці: спяшайцеся пабачыць падборку кінастужак “Беларусьфільма”
Літаратурная гадзіна “Чытайце самі, чытайце з намі”

Цудоўны свет любоўю матчынай

Цудоўны свет любоўю матчынай
Іншыя мерапрыемствы
14 кастрычніка
Дата правядзення
16.00–18.00
Час правядзення
канферэнц-зала
Месца правядзення

14 кастрычніка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі прайшоў канцэрт “Цудоўны свет любоўю матчынай”, прысвечаны Дню маці і святу Пакрова Прасвятой Багародзіцы.

У канферэнц-зале сабраліся жанчыны – ветэраны Вялікай Айчыннай вайны і працы, шматдзетныя маці, якія працавалі раней ці зараз працуюць на прадпрыемствах і ў арганізацыях Першамайскага раёна сталіцы.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел намеснік кіраўніка адміністрацыі Першамайскага раёна г. Мінска Алена Асадчая, настаяцель Усіхсвяцкага прыходу протаіерэй Фёдар Поўны, дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Раман Матульскі.

Жанчын парадавалі выступленні выканаўцы песень Максіма Савіна, дуэта “Дольчэ віта”, вакальнага ансамбля “Домисолька” і ансамбля танца “Несцерка”, а таксама заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра.

Мерапрыемства прайшло ў атмасферы цяпла і ўтульнасці, якую забяспечылі энергічныя вядучыя Кацярына Веразуб і Яўген Лашкоўскі.

Матэрыял прадастаўлены аддзелам сувязей з грамадскасцю.

Мерапрыемствы

Спявак бясконцай любві

25.04.2024

Юбілейная выстава “Спявак бясконцай любві”, прысвечаная 200-годдзю з дня нараджэння Шарля Азнавура (1924–2018), праходзіць з 25 красавіка па 18 чэрвеня ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305).

Пранікаючы ў тайны творчасці

25.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Пранікаючы ў тайны творчасці”, прысвечаная 120-годдзю з дня нараджэння літаратуразнаўца, крытыка, акадэміка НАН Беларусі Васіля Васільевіча Барысенкі (1904–1984), праходзіць з 25 красавіка па 23 чэрвеня ў зале беларускай літаратуры (пам. 205).

Знаўца беларускіх старажытнасцей

17.04.2024

18 красавіка 2024 года спаўняецца 210 гадоў з дня нараджэння Яўстафія Тышкевіча – вядомага археолага, гісторыка, этнографа, краязнаўцы і музеязнаўцы.

Погляд у вечнасць

23.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Погляд у вечнасць”, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння беларускага вучонага, літаратурнага крытыка Уладзіміра Міхайлавіча Конана (1934–2011), праходзіць з 23 красавіка па 20 мая ў зале беларускай літаратуры (пам.205).



Бібліятэкарам