ГалоўнаяМерапрыемствыВыбарчае заканадаўства і выбары ў сучасным свеце
У бібліятэцы адсвяткавалі Каляды
Легенды ў камянях і дрэве

Выбарчае заканадаўства і выбары ў сучасным свеце

Выбарчае заканадаўства і выбары ў сучасным свеце
Іншыя мерапрыемствы
13 студзеня – 30 сакавіка
Дата правядзення
10.00–21.00
Час правядзення
пам. 207b
Месца правядзення

З 13 студзеня па 30 сакавіка ў зале прававой інфармацыі (пам. 207b) адкрыта выстаўка "Выбарчае заканадаўства і выбары ў сучасным свеце" да 20-годдзя Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь.

У сучаснай дэмакратычнай дзяржаве выбары – найважнейшая форма суверэннай дэмакратыі, якая рэгулюецца нарматыўнымі прававымі актамі, што ў сукупнасці складаюць выбарчае заканадаўства. Гэта акты нацыянальнай прававой сістэмы, а таксама міжнароднага права.

Выбарчы кодэкс Рэспублікі Беларусь – кадыфікаваны акт, які найбольш поўна рэгламентуе пераважную большасць пытанняў, звязаных з арганізацыяй і правядзеннем выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і дэпутатаў розных узроўняў, а таксама арганізацыяй і правядзеннем рэспубліканскіх і мясцовых рэферэндумаў. Кодэкс падпісаны Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь 20 лютага 2000 года. Выбарчы кодэкс падзяляецца на Агульную і Асаблівую часткі. Выбарчае заканадаўства з'яўляецца адной тых галін права, якія маюць найбольш дынамічнае развіццё. Гэтая сфера заканадаўства адлюстроўвае рэаліі, якія складаюцца ў грамадстве, і ўлічвае сусветныя тэндэнцыі. Заканадаўства пастаянна ўдасканальваецца і гнутка рэагуе на змяненні. У Выбарчы кодэкс ўносіліся пэўныя змяненні, самыя істотныя з якіх з'явіліся ў 2010 годзе. Важна адзначыць, што ўнясенню кожнага, нават малаважнага на першы погляд змянення папярэднічае дбайная праца, аналіз мінулых выбарчых кампаній і выпрацоўка на падставе такога аналізу прапаноў па ўдасканаленні заканадаўства. Пэўную вагу ў гэтай працы маюць і міжнародныя назіральнікі за выбарамі. Іх справаздачы, якія публікуюцца па выніках выбараў, і рэкамендацыі таксама пільна вывучаюцца.

Дэмакратычныя выбары прадугледжваюць гарантаваную дзяржавай асабістую свабоду грамадзян, права на бесперашкоднае выказванне сваіх перакананняў, свабоду аб'яднання, маніфестацый, перамяшчэння, права на атрыманне дакладнай інфармацыі і інш. Удзел кожнага грамадзяніна ў кіраванні сваёй краінай з'яўляецца адным з ключавых фактараў эфектыўнага ажыццяўлення іншых праў і асноўных свабод грамадзян, у тым ліку палітычных, сацыяльна-эканамічных і культурных.

Экспазіцыя налічвае каля 80 дакументаў, сярод якіх кнігі, брашуры, перыядычныя выданні на рускай і ўкраінскай мовах.

Выстаўка будзе карысная ўдзельнікам выбарчага працэсу, арганізатарам выбараў, спецыялістам, якія ажыццяўляюць прававое забеспячэнне законапраектнай дзейнасці, палітолагам, навуковым работнікам, выкладчыкам і ўсім, хто цікавіцца пытаннямі айчыннага і замежнага выбарчага права, а таксама правядзеннем свабодных і дэмакратычных выбараў.

Выстаўка ўключае наступныя тэматычныя раздзелы:
  • Выбарчы кодэкс Рэспублікі Беларусь як інстытут канстытуцыйнага права для рэалізацыі праў і свабод грамадзян
  • Прававое забеспячэнне інстытута Прэзідэнцкіх выбараў у Рэспубліцы Беларусь
  • Выбары: прававыя асновы і выбарчыя тэхналогіі
  • Выбарчы працэс Беларусі: этапы развіцця і сучаснасць
  • Парушэнні нормаў выбарчага права: адказнасць і прававая абарона
  • Выбарчае права і выбарчыя сістэмы: расійскі і сусветны вопыт

Спіс літаратуры


Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 28.

Матэрыял прадастаўлены аддзелам абслугоўвання афіцыйнымі дакументамі.

Мерапрыемствы

Спявак бясконцай любві

25.04.2024

Юбілейная выстава “Спявак бясконцай любві”, прысвечаная 200-годдзю з дня нараджэння Шарля Азнавура (1924–2018), праходзіць з 25 красавіка па 18 чэрвеня ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305).

Пранікаючы ў тайны творчасці

25.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Пранікаючы ў тайны творчасці”, прысвечаная 120-годдзю з дня нараджэння літаратуразнаўца, крытыка, акадэміка НАН Беларусі Васіля Васільевіча Барысенкі (1904–1984), праходзіць з 25 красавіка па 23 чэрвеня ў зале беларускай літаратуры (пам. 205).

Знаўца беларускіх старажытнасцей

17.04.2024

18 красавіка 2024 года спаўняецца 210 гадоў з дня нараджэння Яўстафія Тышкевіча – вядомага археолага, гісторыка, этнографа, краязнаўцы і музеязнаўцы.

Погляд у вечнасць

23.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Погляд у вечнасць”, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння беларускага вучонага, літаратурнага крытыка Уладзіміра Міхайлавіча Конана (1934–2011), праходзіць з 23 красавіка па 20 мая ў зале беларускай літаратуры (пам.205).



Бібліятэкарам