ГалоўнаяМерапрыемствыНа Мінскай МКВК Нацыянальная бібліятэка раскрые таямніцы загадкавага выдання
Майстар харавой мініяцюры
“Мультчытайка” паводле казкі “Лягушка-путешественница”

На Мінскай МКВК Нацыянальная бібліятэка раскрые таямніцы загадкавага выдання

На Мінскай МКВК Нацыянальная бібліятэка раскрые таямніцы загадкавага выдання
Іншыя мерапрыемствы
5 лютага
Дата правядзення
12.40–19.00
Час правядзення
пр. Пераможцаў, 14
Месца правядзення

5 лютага падчас адкрыцця XXVІI Мінскай міжнароднай кніжнай выставы-кірмашу Нацыянальная бібліятэка Беларусі паспрабуе раскрыць таямніцы самага загадкавага выдання XVІ стагоддзя.

Першым мерапрыемствам усёй выставы (адразу пасля яе ўрачыстага адкрыцця) стане прэзентацыя выдавецкіх праектаў Нацыянальнай бібліятэкі, прысвечаных галоўнай кнізе мінулага года – Берасцейскай Бібліі. Адмыслова да выставы галоўная бібліятэка краіны выпусціла новае выданне, якое раскрые многія таямніцы загадкавага рарытэта.

На самой справе, Нацыянальная бібліятэка падрыхтавала адразу чатыры выданні, якія будуць шырока прадстаўлены публіцы!

Першае з іх – гэта ўласна факсімільнае ўзнаўленне самай вялікай, прыгожай і дарагой беларускай кнігі мінулых стагоддзяў – Берасцейскай Бібліі 1563 г. Прэзентацыя факсіміле прайшла не толькі ў розных гарадах Беларусі, але і на сусветных кніжных выставах і кірмашах (напрыклад, у Франкфурце і Маскве). Але ж факсімільнае ўзнаўленне толькі распаліла дадатковы інтарэс да знакамітага кніжнага помніка, аднак не раскрыла многіх яго таямніц. Таму неўзабаве з'явіліся тры новыя выданні.

Адмыслова да выставы апублікавана навуковая манаграфія намесніка генеральнага дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – дырэктара па навуковай рабоце і выдавецкай дзейнасці Аляксандра Сушы, якая прыадкрывае шэраг невядомых ці малавядомых старонак гісторыі, здавалася б, знакамітай кнігі. У добра ілюстраванай манаграфіі аўтар не толькі апісвае абставіны стварэння кніжнага помніка, але і робіць спробу асэнсаваць яго значнасць як твора мастацтва, паліграфічнага шэдэўра, рэлігійнай святыні, плёну літаратурнай і навуковай працы нашых продкаў, а таксама важнага артэфакта сучаснасці.

Трошкі раней пабачыў свет камплект рэпрадукцый найбольш яркіх і прадстаўнічых старонак Берасцейскай Бібліі, якія выкананы ў арыгінальным памеры і перадаюць усю прыгажосць і значнасць рарытэта XVІ стагоддзя.

Урэшце, згадаем пра электроннае выданне, прысвечанае Брэсту, яго гісторыі і культурнай спадчыне, у якім у сучаснай форме можна пазнаёміцца і з матэрыяламі пра Берасцейскую Біблію.

Прэзентацыя выдавецкіх праектаў бібліятэкі адбудзецца на цэнтральнай пляцоўцы Нацыянальнага стэнда Беларусі адразу пасля ўрачыстага адкрыцця XXVІI Мінскай міжнароднай кніжнай выставы-кірмашу (Мінск, пр. Пераможцаў, 14). Пачатак у 12.40.

Усе запрашаюцца! Усім будзем рады!

Мерапрыемствы

Спявак бясконцай любві

25.04.2024

Юбілейная выстава “Спявак бясконцай любві”, прысвечаная 200-годдзю з дня нараджэння Шарля Азнавура (1924–2018), праходзіць з 25 красавіка па 18 чэрвеня ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305).

Пранікаючы ў тайны творчасці

25.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Пранікаючы ў тайны творчасці”, прысвечаная 120-годдзю з дня нараджэння літаратуразнаўца, крытыка, акадэміка НАН Беларусі Васіля Васільевіча Барысенкі (1904–1984), праходзіць з 25 красавіка па 23 чэрвеня ў зале беларускай літаратуры (пам. 205).

Знаўца беларускіх старажытнасцей

17.04.2024

18 красавіка 2024 года спаўняецца 210 гадоў з дня нараджэння Яўстафія Тышкевіча – вядомага археолага, гісторыка, этнографа, краязнаўцы і музеязнаўцы.

Погляд у вечнасць

23.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Погляд у вечнасць”, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння беларускага вучонага, літаратурнага крытыка Уладзіміра Міхайлавіча Конана (1934–2011), праходзіць з 23 красавіка па 20 мая ў зале беларускай літаратуры (пам.205).



Бібліятэкарам