ГалоўнаяМерапрыемствыНедапісанае слова
Серыя вебінараў “Электронныя інфармацыйныя рэсурсы выдавецтваў для абслугоўвання карыстальнікаў публічных бібліятэк”
Красуй, мая краіна

Недапісанае слова

Недапісанае слова
Іншыя мерапрыемствы
2 чэрвеня – 2 ліпеня
Дата правядзення
10.00–20.00
Час правядзення
пам.205
Месца правядзення

З 2 чэрвеня па 2 ліпеня ў зале беларускай літаратуры праходзіць юбілейная кніжная выстаўка “Недапісанае слова”, прысвечаная 120-годдзю з дня нараджэння беларускага пісьменніка Кузьмы Чорнага (1900–1944).

Класік беларускай літаратуры, выдатны пісьменнік-рэаліст, майстар манументальнага эпічнага жанра, адзін з заснавальнікаў сацыяльна-псіхалагічнага рамана, удумлівы і таленавіты мастак слова, “сапраўдны знаўца чалавечых душ” Кузьма Чорны (Мікалай Карлавіч Раманоўскі) стварыў такія вобразы, якія жывуць і сёння.

Імя пісьменніка шырока вядома не толькі ў нашай краіне, але і далёка за яе межамі. Пражыў ён усяго сорак чатыры гады, але за такі кароткі час стварыў раманы, аповесці, апавяданні, п’есы, якія належаць да лепшых здабыткаў беларускай прозы і драматургіі. Яго творы, глыбокія па думцы, простыя, праўдзівыя і сардэчныя, вучаць любіць свой народ, бацькаўшчыну, паважаць простага чалавека і яго працу, шанаваць родную мову, багатыя здабыткі нацыянальнай культуры.

Усяго выстаўка налічвае больш за 250 дакументаў. Сярод прадстаўленых твораў – апавяданні “Па дарозе”, “Пачуцці”, “Верасневыя ночы”, “Вялікае сэрца”, “Маленькая жанчына”, аповесці “Лявон Бушмар”, “Люба Лук’янская”, “Заўтрашні дзень”, раманы “Сястра”, “Зямля”, “Бацькаўшчына”, “Трэццяе пакаленне”, “Пошукі будучыні”,“Вялікі дзень”, “Млечны Шлях”, п’еса “Ірынка”, зборнік сатырычных фельетонаў “Кат у белай манішцы”, зборнік гумарыстычных твораў “Вяселле ў Скіп'ёўскім Пераброддзі”, кнігі для дзяцей “Насцечка”, “Як дзядзька Тамаш напалохаў ваўкоў” і іншыя, а таксаманарысы, публіцыстычныя артыкулы і дзённік пісьменніка.

Асобным раздзелам экспануюцца пераклады К. Чорнага з рускай, украінскай, чэшскай, грузінскай моў.

Дапаўняюць экспазіцыюманаграфіі і шматлікія артыкулы, якія раскрываюць жыццёвы і творчы шлях таленавітага празаіка. Пра яго пісалі І. Навуменка, А. Адамовіч, М. Тычына, Б. Сачанка, В. Вітка, М.Лынькоў і інш.

Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.

Уваход на выстаўку – па чытацкім білецеці білеце сацыякультурнага цэнтра бібліятэкі.

 Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 16.

Матэрыял пададзены аддзелам абслугоўвання спецыялізаванымі фондамі.

Мерапрыемствы

Спявак бясконцай любві

25.04.2024

Юбілейная выстава “Спявак бясконцай любві”, прысвечаная 200-годдзю з дня нараджэння Шарля Азнавура (1924–2018), праходзіць з 25 красавіка па 18 чэрвеня ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305).

Пранікаючы ў тайны творчасці

25.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Пранікаючы ў тайны творчасці”, прысвечаная 120-годдзю з дня нараджэння літаратуразнаўца, крытыка, акадэміка НАН Беларусі Васіля Васільевіча Барысенкі (1904–1984), праходзіць з 25 красавіка па 23 чэрвеня ў зале беларускай літаратуры (пам. 205).

Знаўца беларускіх старажытнасцей

17.04.2024

18 красавіка 2024 года спаўняецца 210 гадоў з дня нараджэння Яўстафія Тышкевіча – вядомага археолага, гісторыка, этнографа, краязнаўцы і музеязнаўцы.

Погляд у вечнасць

23.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Погляд у вечнасць”, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння беларускага вучонага, літаратурнага крытыка Уладзіміра Міхайлавіча Конана (1934–2011), праходзіць з 23 красавіка па 20 мая ў зале беларускай літаратуры (пам.205).



Бібліятэкарам