ГалоўнаяМерапрыемствыВайна і мір. Беларусь памятае. Вяртанне
Выстаўка Уладзіміра Ісачанкі “Дзіва жыцця”
Выстаўка графікі “Полымя ваенных дзён”

Вайна і мір. Беларусь памятае. Вяртанне

Вайна і мір. Беларусь памятае. Вяртанне
Іншыя мерапрыемствы
1 ліпеня – 27 снежня
Дата правядзення
10.00–21.00
Час правядзення
выставачны комплекс (пам. 104)
Месца правядзення

1 ліпеня ў бібліятэцы адбудзецца ўрачыстае адкрыццё выстаўкі “Вайна і мір. Беларусь памятае. Вяртанне”. Праект прымеркаваны да 75-годдзя Вялікай Перамогі.

Мерапрыемства сімвалічна пройдзе напярэдадні Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь. Выстаўка з’яўляецца трэцім – завяршальным – этапам маштабнага культурна-гістарычнага праекта, арганізаванага Міністэрствам інфармацыі Рэспублікі Беларусь з удзелам краязнаўца і калекцыянера, лаўрэата прэміі “За духоўнае адраджэнне” Уладзіміра Ліхадзедава пры падтрымцы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь.

На выстаўцы будуць прадстаўлены прадметы з прыватнай калекцыі У.А. Ліхадзедава, якая збіралася не адно дзесяцігоддзе. Некаторыя з экспанатаў перададзены Уладзімірам Аляксеевічам у дар Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

У экспазіцыі дэманструюцца ўнікальныя рукапісныя дакументы, карты, старадрукі, рэдкія кнігі, перыядычныя выданні. Цэнтральную частку займае серыя кніг “У пошуках страчанага” і іншыя выданні Уладзіміра Ліхадзедава, у якіх змешчаны ўнікальныя дакументальныя матэрыялы, што адлюстроўваюць гістарычнае мінулае беларускай зямлі ў перыяды вайны і міру з 1812 па 1945 год.

У рамках выстаўкі адбудзецца прэзентацыя некалькіх выданняў Выдавецкага дома “Звязда”, прымеркаваных да 75-годдзя Перамогі, – “Блокада”, “75 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне”, а таксама выдавецтва “Альфа-книга” – “Беларусь шматнацыянальная”.

"Паштоўка для кожнага!" – такі добры падарунак, а менавіта –рэпрынты паштовак з калекцыі Уладзіміра Ліхадзедава атрымаюць усе ўдзельнікі ўрачыстага адкрыцця выстаўкі. Таксама будзе магчымасць даведацца пра актуальныя падзеі ХІХ стагоддзя з “Губернскіх ведамасцей” і ўзяць копіі старонак на памяць.

Вернісаж пачнецца а 16-й гадзіне ў выставачным комплексе (пам. 104).
Уваход на мерапрыемства вольны, у іншыя дні – па чытацкім білеце або карце сацыякультурнага цэнтра.

Наведаць выстаўку можна да 27 снежня 2020 года.
Дата яе завяршэння можа быць зменена.

Тэлефоны для даведак: (8 017) 266 37 37, (8 017) 293 28 81.
E-mail: pr@nlb.by

Чытайце таксама, як прайшло адкрыццё выстаўкі “Вайна і мір. Беларусь памятае. Вяртанне".

Мерапрыемствы

“Каб чалавек жыў як чалавек…”: да 100-годдзя з дня нараджэння Івана Мележа і Івана Шамякіна

22.01.2021

28 студзеня а 16-й гадзіне ў галерэі “Атрыум” (3-ці паверх) адкрыецца літаратурна-мастацкая выстаўка “Каб чалавек жыў як чалавек…”, прысвечаная 100-годдзю з дня нараджэння беларускіх пісьменнікаў Івана Мележа і Івана Шамякіна.

Размова з адвакатам аб вырашэнні спрэчных пытанняў з суседзямі

20.01.2021

Запрашаем карыстальнікаў на бясплатную тэматычную сустрэчу з адвакатам, арганізаваную ў рамках сумесных мерапрыемстваў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі і Беларускай рэспубліканскай калегіі адвакатаў.

Мір, салідарнасць, давер, адзінства!

19.01.2021

З 19 студзеня па 17 лютага ў аддзеле абслугоўвання афіцыйнымі дакументамі (пам. 207) адкрыта тэматычная выстаўка “Мір, салідарнасць, давер, адзінства!”, прысвечаная Міжнароднаму году міру і даверу.

Музейныя заняткі “Факсіміле”

19.01.2021

Запрашаем дзетак 5–12 гадоў далучацца да “Клуба кніжных прафесараў” і ўдзельнічаць у музейных занятках “Факсіміле”.

Тандэм натхнення

15.01.2021

З 15 студзеня па 22 лютага ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306) праходзіць кніжна-ілюстрацыйная выстаўка “Тандэм натхнення”, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння беларускіх мастакоў Георгія Георгіевіча Паплаўскага (1931–2017) і Наталлі Мікалаеўны Паплаўскай (1931).



Бібліятэкарам
111