ГалоўнаяМерапрыемствыСамы час ствараць гербарый!
Пра сучасную Беларусь распавядае новая выстава бібліятэкі
Запрашаем на майстар-клас па пластылінаграфіі

Самы час ствараць гербарый!

Самы час ствараць гербарый!
Іншыя мерапрыемствы
29 ліпеня – 1 верасня
Дата правядзення

Запрашаем да цікавага творчага даследавання. Застаўся адзін месяц лета, і вакол нас вялікая колькасць разнастайных раслін. Прапануем збіраць кветкі і травы, ствараць уласны гербарый і параўноўваць з выявамі ў старадруках. Ці так выглядалі расліны 500 гадоў таму? Размяшчайце цяперашнія кветкі побач з гравюрай з мінулага і параўноўвайце!

“Гербарый” (з лацінскай – “трава”) абазначае засушаныя расліны. У свеце створаны шматлікія калекцыі такіх адмыслова сабраных экспанатаў, прызначаных для навуковага вывучэння.

Гербарыем таксама называюць кнігу з апісаннем раслін і іх выявамі. У фондзе Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі захоўваюцца “Гербарыі”, якім налічваецца больш за 500 гадоў.

"Гербарый", які надрукаваў Петэр Шофер (Peter Schöffer) у Майнцы ў 1484 годзе, адносіцца да калекцыі інкунабулаў – выданняў другой паловы XV стагоддзя. Першапачаткова Шофер працаваў перапісчыкам рукапісаў, а ў 1452 годзе стаў працаваць у друкарні Ёгана Гутэнберга і Ёгана Фуста. Затым Шофер разам з друкаром Фустам да 1457 года адкрыў сваю ўласную друкарню. “Гербарый” адносіцца да найбольш вядомых кніг гэтай друкарні. Аўтар тэксту не пазначаны ў кнізе, але, як мяркуецца, гэта франкфурцкі доктар Ёган Вонекен фон Кубэ. У кнізе апісаны і праілюстраваны 150 раслін. У асобніку Нацыянальнай бібліятэкі гравюры (дрэварыты) расфарбаваны ад рукі зялёным, жоўтым, чырвоным і сінім.

hierbaryj-1.jpg

Цікава, што кніга паходзіць са знакамітага нясвіжскага кнігазбору Радзівілаў, пра што сведчыць экслібрыс і чырвоная пячатка. У асобніку маюцца шматлікія рукапісныя запісы на лацінскай і польскай мовах.

hierbaryj-2.jpg

Яшчэ адзін цікавы асобнік з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – "Гербарый", выдадзены ў Венецыі ў 1509 годзе. У кнізе змешчаны 150 ксілаграфічных гравюр з выявамі лекавых раслін. На выявах можна ўбачыць клубніцы, часнок, цыбулю і іншыя расліны.

hierbaryj-3.jpg

Прадстаўленыя “Гербарыі” можна выкарыстаць для пошуку і параўнання з сучаснымі раслінамі, якія растуць побач: у агародзе, лузе, поле альбо лесе. Па прыкладзе старых кніг можна зрабіць сучасную кнігу з замалёўкамі і апісаннем раслін.

Музей Плантэна-Марэтуса ў Антверпэне (Museum Plantin-Moretus) распрацаваў буклет, якім можна карыстацца для стварэння свайго гербарыя. У ім змешчаны выявы з кніг друкара Крыстафа Плантэна. На выявах – добра нам вядомыя расліны: стакротка, клён звычайны, авёс, мак, канюшына, паўзучы казялец, крапіва, дзьмухавец і іншыя. Буклет можна спампаваць, раздрукаваць і стварыць альбом з падпісанымі на аркушах назвамі, месцам і датай збору.

Фотаздымкі створаных гербарыяў прапануем дасылаць на электронную пошту tacianasapieha@gmail.com да 1 верасня 2020 г. Лепшыя творчыя работы будуць размешчаны на партале бібліятэкі.

Матэрыял падрыхтаваны навукова-даследчым аддзелам кнігазнаўства ў рамках праектаў “У госці да кніг” і “Стварай культуру: бібліятэчныя інавацыйныя паслугі”.

Каментарыі карыстальнікаў:

Каментаванне даступна толькі зарэгістраваным карыстальнікам

Мерапрыемствы

Размова з адвакатам аб ільготах і дапамозе маладым і шматдзетным сем’ям

17.09.2020

Запрашаем карыстальнікаў на бясплатную тэматычную сустрэчу з адвакатам, арганізаваную ў рамках сумесных мерапрыемстваў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі і Беларускай рэспубліканскай калегіі адвакатаў.

Храмы часу, памяці, думкі…

14.09.2020

Штогод 15 верасня ўсе бібліятэкары Беларусі святкуюць сваё прафесійнае свята – Дзень бібліятэк. Да гэтага дня прымеркавана кніжная выстаўка “Храмы часу, памяці, думкі…”, што размешчана на 2-гім паверсе кальцавога калідора Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Мінская мазаіка

09.09.2020

Нацыянальная бібліятэка Беларусі віншуе жыхароў і гасцей Мінска з Днём горада і запрашае наведаць святочную кніжную экспазіцыю “Мінская мазаіка”.

Свята кніг

07.09.2020

12 верасня дзіцячы пакой запрашае дзяцей 5–10 гадоў на святочнае мерапрыемства, прысвечанае Дню бібліятэк “Свята кніг”.

У свеце таямніц і загадак

01.09.2020

З 1 па 25 верасня ўсіх аматараў вострасюжэтных твораў запрашаем у чытальную залу аддзела міжбібліятэчнага абанемента і дастаўкі дакументаў (пам. 164) на выставу “У свеце таямніц і загадак”.

Прыгажосць выратуе свет!

03.09.2020

З 3 верасня па 30 кастрычніка ў зале перыядычных выданняў (пам. 106) праходзіць тэматычная выстаўка “Прыгажосць выратуе свет!”.



111