ГалоўнаяМерапрыемствыБудучыня за моладдзю!
“Мультчытайка” паводле казкі А. Ліндгрэн “Піпі Доўгаяпанчоха”
Пра сучасную Беларусь распавядае новая выстава бібліятэкі

Будучыня за моладдзю!

Будучыня за моладдзю!
Іншыя мерапрыемствы
7 жніўня – 14 верасня
Дата правядзення
10.00–21.00
Час правядзення
пам. 207
Месца правядзення

З 7 жніўня па 14 верасня ў аддзеле абслугоўвання афіцыйнымі дакументамі (пам. 207) адкрыта тэматычная выстаўка “Будучыня за моладдзю!”, прысвечаная Міжнароднаму дню моладзі.

Ідэя аб зацвярджэнні гэтага Дня была прапанавана ўдзельнікамі Сусветнай канферэнцыі міністраў па справах моладзі, якая праходзіла 8–12 жніўня 1998 года ў Лісабоне. 17 снежня 1999 года Генеральная асамблея ў рэзалюцыі 54/120 падтрымала рэкамендацыю канферэнцыі і абвясціла 12 жніўня Міжнародным днём моладзі. З 2000 года гэтае свята адзначаецца штогод.

Асноўнай яго мэтай з’яўляецца інфармаванне грамадства аб той ролі, якую адыгрываюць маладыя людзі ў развіцці і пабудове свету, а таксама напамін аб паўсядзённых праблемах, якія стаяць на іх шляху. Міжнародны дзень моладзі прысвечаны правам маладых людзей на поўны доступ да адукацыі, адэкватнай аховы здароўя, магчымасцей працаўладкавання, фінансавых паслуг і паўнавартаснага ўдзелу ў грамадскім жыцці.

Маладое пакаленне ва ўсіх краінах – гэта рэзерв для развіцця, станоўчых сацыяльных змен і тэхналагічных інавацый. Ідэалы, энергічнасць і шырыня поглядаў моладзі адыгрываюць цэнтральную ролю ў працэсе пастаяннага развіцця грамадства. Аднак на сённяшні дзень моладзь сутыкаецца з мноствам праблем, звязаных з пошукам дастойнай работы і аплаты працы, пошукам жылля, забеспячэннем паўсядзённых патрэб, клопатам пра здароўе.

Сёння ў свеце пражывае рэкордная колькасць маладых людзей – каля 1,8 млрд дзяцей і падлеткаў ва ўзросце ад 10 да 24 гадоў. Больш за палову дзяцей і падлеткаў ад 6 да 14 гадоў не ўмеюць чытаць і лічыць, да 60 % маладых людзей у рэгіёнах, якія развіваюцца, не працуюць і не вучацца ці перабіваюцца толькі выпадковымі заробкамі. Каля 500 млн чалавек, якія існуюць за мяжой беднасці, – моладзь. Мноства дзяцей не маюць магчымасці наведваць школы, штодня тысячы гінуць ад галечы і голаду.

Усведамляючы ўсю важнасць праблем і задач, якія стаяць перад моладдзю, Арганізацыя Аб’яднаных Нацый накіроўвае ўсе свае намаганні на эфектыўнае вырашэнне гэтых праблем на глабальным, рэгіянальным і нацыянальным узроўнях.

У 1985 годзе ААН правяла першы Міжнародны год моладзі. Праз дзесяць гадоў, у снежні 1995 года Генеральная асамблея прыняла Сусветную праграму дзеянняў, што тычыцца моладзі, а ў снежні 2007 года Праграма была пашырана (рэзалюцыя 62/126). На сённяшні момант яна адыгрывае ключавую ролю ў развіцці моладзі. У ёй пазначаны меры па ўзмацненні дзейнасці дзяржаў у дачыненні да маладога пакалення, а таксама крокі па паляпшэнні якасці і пашырэнні кола магчымасцей, даступных маладым людзям, каб прымаць непасрэдны, эфектыўны і канструктыўны ўдзел у жыцці грамадства.

У Рэспубліцы Беларусь узроставая мяжа моладзі вызначана ад 16 да 30 гадоў. Яе колькасць на пачатак гэтага года складала 1,85 млн чалавек, гэта значыць амаль кожны пяты жыхар рэспублікі. Дзяржаўная маладзёжная палітыка – прыярытэтны напрамак сацыяльнай і эканамічнай палітыкі нашай краіны. Менавіта з моладдзю наша грамадства звязвае надзеі на будучыню.

Прапанаваная тэматычная выстаўка раскрывае сацыяльныя, культурныя, эканамічныя і палітычныя аспекты становішча моладзі ў сучасным грамадстве. У экспазіцыі прадстаўлена больш за 100 выданняў: публікацыі замежных і айчынных аўтараў, дакументы міжнародных арганізацый на рускай і англійскай мовах.

Выстаўка ўключае наступныя тэматычныя раздзелы:

  • Палажэнне моладзі ў сучасным свеце
  • Правы чалавека, правы моладзі
  • Маладзёжная палітыка ў розных краінах свету
  • Адукацыя моладзі
  • Моладзь і рынак працы
  • Здароўе і адпачынак моладзі
  • Дзяржаўная маладзёжная палітыка Рэспублікі Беларусь

Выстаўка будзе цікавая выкладчыкам, навуковым работнікам, студэнтам, спецыялістам у галіне дэмаграфіі, сацыёлагам, работнікам органаў дзяржаўнага кіравання, а таксама ўсім, хто цікавіцца пытаннямі маладзёжнай палітыкі ў нашай краіне і свеце.

Карысныя спасылкі


Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 28.

Матэрыял пададзены аддзелам абслугоўвання афіцыйнымі дакументамі.

Каментарыі карыстальнікаў:

Каментаванне даступна толькі зарэгістраваным карыстальнікам

Мерапрыемствы

Размова з адвакатам аб ільготах і дапамозе маладым і шматдзетным сем’ям

17.09.2020

Запрашаем карыстальнікаў на бясплатную тэматычную сустрэчу з адвакатам, арганізаваную ў рамках сумесных мерапрыемстваў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі і Беларускай рэспубліканскай калегіі адвакатаў.

Храмы часу, памяці, думкі…

14.09.2020

Штогод 15 верасня ўсе бібліятэкары Беларусі святкуюць сваё прафесійнае свята – Дзень бібліятэк. Да гэтага дня прымеркавана кніжная выстаўка “Храмы часу, памяці, думкі…”, што размешчана на 2-гім паверсе кальцавога калідора Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Мінская мазаіка

09.09.2020

Нацыянальная бібліятэка Беларусі віншуе жыхароў і гасцей Мінска з Днём горада і запрашае наведаць святочную кніжную экспазіцыю “Мінская мазаіка”.

Свята кніг

07.09.2020

12 верасня дзіцячы пакой запрашае дзяцей 5–10 гадоў на святочнае мерапрыемства, прысвечанае Дню бібліятэк “Свята кніг”.

У свеце таямніц і загадак

01.09.2020

З 1 па 25 верасня ўсіх аматараў вострасюжэтных твораў запрашаем у чытальную залу аддзела міжбібліятэчнага абанемента і дастаўкі дакументаў (пам. 164) на выставу “У свеце таямніц і загадак”.

Прыгажосць выратуе свет!

03.09.2020

З 3 верасня па 30 кастрычніка ў зале перыядычных выданняў (пам. 106) праходзіць тэматычная выстаўка “Прыгажосць выратуе свет!”.



111