ГалоўнаяМерапрыемствыУзнёслае і пакорлівае
Прыгажосць выратуе свет!
Спяшайцеся рабіць дабро!

Узнёслае і пакорлівае

Узнёслае і пакорлівае
Іншыя мерапрыемствы
2 верасня – 15 кастрычніка
Дата правядзення
10.00–21.00
Час правядзення
пам. 305
Месца правядзення

З 2 верасня па 15 кастрычніка ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305) праходзіць выстава “Узнёслае і пакорлівае”, прысвечаная 85-годдзю эстонскага кампазітара Арва Пярта.

Арва Пярт – адзін з самых вядомых і часта выконваемых аўтараў сучаснай акадэмічнай музыкі. Духоўная змястоўнасць і глыбіня, аскетычная прастата і ўнутраная літургічнасць творчасці кампазітара робяць яго музыку бяспрыкладнай з’явай сучаснага мастацтва.

На мяжы 1959–60 гг. Арва Пярт звярнуўся да серыйнай тэхнікі: Perpetuum mobile для аркестра, 1-я сімфонія, Credo для хору, фартэпіяна і аркестра і інш. З пачатку 1970-х актыўна займаўся вывучэннем старажытнай музыкі. Знаёмства з грыгарыянскім спевам і сярэдневяковай паліфаніяй вызначыла скіраванасць яго творчай эвалюцыі, і ў сярэдзіне 1970-х кампазітар прыйшоў да новага стылю, заснаванага на найпрасцейшых гукавых элементах: трохгучнасці і руху па тонах дыятанічнага гукарада; Пярт назваў яго tintinnabuli (з лац. – “званочкі”). Першыя ж створаныя ў гэтым стылі творы – Arbos, Fratres, Summa, Tabula rasa, Cantus (“Песня”) памяці Брытэна для званоў і струнных – прынеслі Пярту сусветную вядомасць. Стыль tintinnabuli быў развіты ў шматлікіх партытурах, прасякнутых пакорлівым і ўзнёслым рэлігійным духам. Да ліку самых шырокіх належаць “Страсці па Іаану”, Te Deum для 3-х хораў, фартэпіяна і струнных, Stabat mater для вакальнага і струннага трыа, “Берлінская імша”, “Канон пакаянны”.

На выставе прадстаўлены партытуры 1-й і 2-й сімфоній, араторыя “Поступ свету”, канцэрт для віяланчэлі з аркестрам, калаж на тэму “B-A-C-H”, кантата для дзіцячага хору “Наш сад”, а таксама фонадакументы – хор “Богородице Дево” ў выкананні капэлы хлопчыкаў г. Мінска пад кіраўніцтвам У. Глушакова, камерная (“Cantus in Memory of Benjimin Britten for string and one bell”, “Collage sur B-A-C-H: for strings, oboe, harpsichord and piano”) і сімфанічная (Symphony № 4) музыка.

Дапаўняюць экспазіцыю артыкулы і кнігі пра творчасць юбіляра.


Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 52.

Матэрыял пададзены аддзелам абслугоўвання спецыялізаванымі фондамі.

Мерапрыемствы

Спявак бясконцай любві

25.04.2024

Юбілейная выстава “Спявак бясконцай любві”, прысвечаная 200-годдзю з дня нараджэння Шарля Азнавура (1924–2018), праходзіць з 25 красавіка па 18 чэрвеня ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305).

Пранікаючы ў тайны творчасці

25.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Пранікаючы ў тайны творчасці”, прысвечаная 120-годдзю з дня нараджэння літаратуразнаўца, крытыка, акадэміка НАН Беларусі Васіля Васільевіча Барысенкі (1904–1984), праходзіць з 25 красавіка па 23 чэрвеня ў зале беларускай літаратуры (пам. 205).

Знаўца беларускіх старажытнасцей

17.04.2024

18 красавіка 2024 года спаўняецца 210 гадоў з дня нараджэння Яўстафія Тышкевіча – вядомага археолага, гісторыка, этнографа, краязнаўцы і музеязнаўцы.

Погляд у вечнасць

23.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Погляд у вечнасць”, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння беларускага вучонага, літаратурнага крытыка Уладзіміра Міхайлавіча Конана (1934–2011), праходзіць з 23 красавіка па 20 мая ў зале беларускай літаратуры (пам.205).



Бібліятэкарам