ГалоўнаяМерапрыемствыПрыгажосць выратуе свет!
Свята кніг
Узнёслае і пакорлівае

Прыгажосць выратуе свет!

Прыгажосць выратуе свет!
Іншыя мерапрыемствы
3 верасня – 30 кастрычніка
Дата правядзення
10.00–21.00
Час правядзення
пам. 106
Месца правядзення

З 3 верасня па 30 кастрычніка ў зале перыядычных выданняў (пам. 106) праходзіць тэматычная выстаўка “Прыгажосць выратуе свет!”.

Па ініцыятыве Міжнароднага камітэта эстэтыкі і касметалогіі CIDESCO штогод 9 верасня ў многіх краінах адзначаецца Сусветны дзень прыгажосці. З 1995 года ў гэты дзень асабліва вітаецца ўсё прыгожае, што дастаўляе эстэтычную і маральную асалоду.

Нават калі прыгажосць не адзіны сродак выратавання свету, то, па меншай меры, яна вельмі спрыяе падтрыманню жыццёвага патэнцыялу. Свае ўяўленні пра яе існуюць у кожнага чалавека, але ў кожным пэўным стагоддзі ёсць агульныя ідэалы і эталоны.

Сусветны дзень прыгажосці адзначаюць усе супрацоўнікі дадзенай індустрыі: цырульнікі і касметолагі, стылісты і візажысты, пластычныя хірургі і масажысты, фітнес-трэнеры. Для спецыялістаў у гэтай галіне прызначаны прадстаўленыя на выстаўцы перыядычныя выданні “Теория моды”, “Fashion collection”, “ICON”, “Индустрия красоты” і інш.

Дзень прыгажосці – гэта свята ўсіх жанчын планеты незалежна ад роду іх дзейнасці. Зараз назіраецца тэндэнцыя звароту да натуральнай прыгажосці, без падгонкі пад пэўныя параметры. Пазнаёміцца з моднымі beauty-трэндамі дапамогуць публікацыі ў часопісах “Счастливая и красивая”, “Алеся”, “Marie Claire”, “Женский журнал” і інш.

Усяго экспазіцыя налічвае каля 40 перыядычных выданняў.


Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Спіс літаратуры па тэме

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 25 87.

Матэрыял пададзены аддзелам абслугоўвання спецыялізаванымі фондамі.

Мерапрыемствы

Спявак бясконцай любві

25.04.2024

Юбілейная выстава “Спявак бясконцай любві”, прысвечаная 200-годдзю з дня нараджэння Шарля Азнавура (1924–2018), праходзіць з 25 красавіка па 18 чэрвеня ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305).

Пранікаючы ў тайны творчасці

25.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Пранікаючы ў тайны творчасці”, прысвечаная 120-годдзю з дня нараджэння літаратуразнаўца, крытыка, акадэміка НАН Беларусі Васіля Васільевіча Барысенкі (1904–1984), праходзіць з 25 красавіка па 23 чэрвеня ў зале беларускай літаратуры (пам. 205).

Знаўца беларускіх старажытнасцей

17.04.2024

18 красавіка 2024 года спаўняецца 210 гадоў з дня нараджэння Яўстафія Тышкевіча – вядомага археолага, гісторыка, этнографа, краязнаўцы і музеязнаўцы.

Погляд у вечнасць

23.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Погляд у вечнасць”, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння беларускага вучонага, літаратурнага крытыка Уладзіміра Міхайлавіча Конана (1934–2011), праходзіць з 23 красавіка па 20 мая ў зале беларускай літаратуры (пам.205).



Бібліятэкарам