ГалоўнаяМерапрыемствыАнатомія дызайну
Запрашаем на творчыя заняткі “Чароўныя кветкі”
З пашанай да роднай мовы і чалавечых лёсаў

Анатомія дызайну

Анатомія дызайну
Іншыя мерапрыемствы
2 кастрычніка – 24 лістапада
Дата правядзення
10.00–21.00
Час правядзення
пам. 306
Месца правядзення

З 2 кастрычніка па 24 лістапада ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306) праходзіць кніжна-ілюстрацыйная выстава “Анатомія дызайну”.

Свет прадметаў, якiя ствараюцца рукамі і геніем чалавека, дзіўны. У ім заключана памяць пра гісторыю і культуру, лёс народаў, іх мары, спадзяванні, здзяйсненні. Дызайн – частка нашага паўсядзённага жыцця і важны складнік культуры грамадства. Менавіта ён вызначае, якія рэчы нас атачаюць і якім чынам мы з імі суіснуём.

Экспазіцыя дапамагае спазнаць логіку развіцця дызайну, адчуць складанасць адносін дызайнера з грамадствам і светам, зразумець прычынна-выніковую сувязь прыняцця тых ці іншых дызайнерскіх рашэнняў. Тэарэтычныя матэрыялы дапоўнены крэатыўнымі заданнямі і прыкладамі ад вядучых дызайнераў свету, што дапамагае асвоіць новыя спосабы творчага мыслення, удасканаліць навыкі і дапамагчы справіцца з праектам. Прапанаваны найбольш эфектыўныя метады стварэння высакаякасных дызайнерскіх работ, без якіх не абысціся ніводнаму сучаснаму дызайнеру.

Выстава знаёміць наведвальнікаў з аўтарскімі канцэпцыямі, якія адлюстроўваюць актуальныя тэндэнцыі і перспектывы развіцця сучаснага графічнага дызайну. Асаблівы акцэнт ставіцца на падрыхтоўцы спецыялістаў да працы ў электронным асяроддзі – разглядаюцца новыя тэхналогіі стварэння візуальных, медыйных і графічных прадуктаў. Жывую цікавасць выкліча прадстаўлены ў дадзеным раздзеле часопіс “Novum”, вокладкі выданняў якога хочацца не толькі разгледзець, але і дакрануцца да іх.

Незвычайна запатрабаваныя і актуальныя кнігі выдавецтва знакамітай студыі Арцемія Лебедзева. На выставе дэманструюцца выданні аўтараў з сусветным імем: “Модульные системы в графическом дизайне” Ёзэфа Мюлера-Брокмана, “Искусство дизайнера” Пола Рэнда, “Новая типографика” Яна Чыхольда і многія іншыя.

Асобны раздзел прысвечаны даследаванням па гісторыі інтэр’ера, пачынаючы са Старажытнага свету і заканчваючы напрамкамі дызайну ХХ стагоддзя і сучаснасці. Раздзел уключае вядомыя часопісы па інтэр’еры і архітэктуры “Schöner Wohnen”, “Maison française magazine”, “Architectural Digest”, “Domus”, “AIT”, “Der Baumeister”, “Architectural design”, “Проект International” і іншыя.

Кожны дызайнерскі праект – гэта маленькая мадэль свету. Чым больш разнастайныя крыніцы, тым больш візуальнай інфармацыі можа быць транслявана дызайнам. Выданні, прадстаўленыя на выставе, шчодра ілюстраваны і паслужаць неацэннай крыніцай інфармацыі і натхнення для дызайнераў, афарміцеляў і даследчыкаў гісторыі візуальных мастацтваў.


Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Спіс літаратуры па тэме

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 53.

Матэрыял пададзены аддзелам абслугоўвання спецыялізаванымі фондамі.

Мерапрыемствы

Спявак бясконцай любві

25.04.2024

Юбілейная выстава “Спявак бясконцай любві”, прысвечаная 200-годдзю з дня нараджэння Шарля Азнавура (1924–2018), праходзіць з 25 красавіка па 18 чэрвеня ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305).

Пранікаючы ў тайны творчасці

25.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Пранікаючы ў тайны творчасці”, прысвечаная 120-годдзю з дня нараджэння літаратуразнаўца, крытыка, акадэміка НАН Беларусі Васіля Васільевіча Барысенкі (1904–1984), праходзіць з 25 красавіка па 23 чэрвеня ў зале беларускай літаратуры (пам. 205).

Знаўца беларускіх старажытнасцей

17.04.2024

18 красавіка 2024 года спаўняецца 210 гадоў з дня нараджэння Яўстафія Тышкевіча – вядомага археолага, гісторыка, этнографа, краязнаўцы і музеязнаўцы.

Погляд у вечнасць

23.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Погляд у вечнасць”, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння беларускага вучонага, літаратурнага крытыка Уладзіміра Міхайлавіча Конана (1934–2011), праходзіць з 23 красавіка па 20 мая ў зале беларускай літаратуры (пам.205).



Бібліятэкарам