ГалоўнаяМерапрыемствыБеражыце каханне
Запрашаем дзяцей на творчыя заняткі “Кактусы”
Беларусь – наш агульны дом

Беражыце каханне

Беражыце каханне
Іншыя мерапрыемствы
8–26 лютага
Дата правядзення
10.00–19.00
Час правядзення
пам. 164
Месца правядзення

Сэрца, якое любіць, каштуе больш, чым уся мудрасць на свеце.
Чарльз Дыкенс

З 8 па 26 лютага запрашаем на выстаўку “Беражыце каханне” ў чытальнай зале аддзела міжбібліятэчнага абанемента і дастаўкі дакументаў (пам. 164).

Няма пачуцця важнейшага за каханне. Няважна, якой вы нацыянальнасці, веравызнання, якое ў вас сацыяльнае становішча, каханне здольнае пераварочваць жыццё, змяняць характары і рабіць нас неверагодна шчаслівымі.

На кніжнай выставе “Беражыце каханне”, прымеркаванай да Дня святога Валянціна, можна даведацца, адкуль пайшло свята, пазнаёміцца з кнігамі класічных і сучасных аўтараў, у якіх распавядаецца пра каханне знакамітых людзей ад старажытных часоў да нашых дзён.


Час работы выстаўкі:
пн. – чц.: 10.00–19.00
пт.: 10.00–18.00
сб., ндз. – выхадны

Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра бібліятэкі.

Спіс літаратуры

Прадстаўленыя ў экспазіцыі кнігі можна замовіць праз электронны каталог Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 10.

Матэрыял пададзены аддзелам міжбібліятэчнага абанемента і дастаўкі дакументаў.

Мерапрыемствы

Спявак бясконцай любві

25.04.2024

Юбілейная выстава “Спявак бясконцай любві”, прысвечаная 200-годдзю з дня нараджэння Шарля Азнавура (1924–2018), праходзіць з 25 красавіка па 18 чэрвеня ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305).

Пранікаючы ў тайны творчасці

25.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Пранікаючы ў тайны творчасці”, прысвечаная 120-годдзю з дня нараджэння літаратуразнаўца, крытыка, акадэміка НАН Беларусі Васіля Васільевіча Барысенкі (1904–1984), праходзіць з 25 красавіка па 23 чэрвеня ў зале беларускай літаратуры (пам. 205).

Знаўца беларускіх старажытнасцей

17.04.2024

18 красавіка 2024 года спаўняецца 210 гадоў з дня нараджэння Яўстафія Тышкевіча – вядомага археолага, гісторыка, этнографа, краязнаўцы і музеязнаўцы.

Погляд у вечнасць

23.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Погляд у вечнасць”, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння беларускага вучонага, літаратурнага крытыка Уладзіміра Міхайлавіча Конана (1934–2011), праходзіць з 23 красавіка па 20 мая ў зале беларускай літаратуры (пам.205).



Бібліятэкарам