Дата правядзення
Час правядзення
Месца правядзення
27 лютага дзіцячы пакой запрашае дзяцей 5–10 гадоў на творчыя заняткі “Маленькі караблік”.
Арыгамі – дзіўная тэхніка, з дапамогай якой можна ствараць вялікую разнастайнасць фігурак з паперы самых розных памераў і форм. На занятках дзеці асвояць асноўныя прыёмы складання і згінання паперы па вызначаных лініях.
Прыклаўшы крыху намаганняў, дзеці ператвораць каляровы аркуш паперы ў сімпатычны караблік і ўпрыгожаць яго мачтай з яркімі сцяжкамі, якарам і дэкаратыўнымі элементамі.
Час правядзення мерапрыемства: 14.30–16.00.
Наведванне дзіцячага пакоя платнае.
Папярэдні запіс па тэлефоне: (8 017) 293 25 34.
Чытайце таксама пра іншыя мерапрыемствы дзіцячага пакоя і сачыце за анонсамі наступных заняткаў.
Матэрыял пададзены аддзелам запісу і інфармавання карыстальнікаў.