ГалоўнаяМерапрыемствыСвяточны канцэрт да Дня абаронцаў Айчыны
Зямны вандроўнік
Творчыя заняткі “Маленькі караблік”

Святочны канцэрт да Дня абаронцаў Айчыны

Святочны канцэрт да Дня абаронцаў Айчыны
Іншыя мерапрыемствы
23 лютага
Дата правядзення
атрыум (2-гі паверх)
Месца правядзення

23 лютага ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі прайшло мерапрыемства “Альянс дабра, любві і высакароднасці”, прысвечанае святкаванню Дня абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.

Моцную палову калектыву віншавалі абаяльныя дзяўчыны, якія пераўвасобіліся ў багінь Алімпа. Яркімі вядучымі сталі салістка Дзяржаўнага ансамбля танца Беларусі Валянціна Альшанская (Афіна), вакалістка Ксенія Забалоцкая (Афрадыта) і наша калега, загадчыца сектара фізкультурна-аздараўленчай і рэкрэацыйнай дзейнасці Наталля Святлова (Гестыя). Яны абдарылі прысутных натхненнем, жыццёвай энергіяй, клопатам, дабрынёй – усім, у чым так маюць патрэбу мужчыны і што з такой лёгкасцю падуладна багіням дабра, любві і высакароднасці.

koncert_23_3.jpg

Святочны настрой стварылі выступленні інструментальнага квартэта “Arco” і “Майстэрні эстраднага танца” Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў.

Дарагія мужчыны! Мы цэнім вашу мужнасць і надзейнасць, паважаем за тое, што засцерагаеце нас ад нягод, становіцеся апорай і падтрымкай. Упэўнены, што ў сэрцы кожнага жыве свая багіня, няхай яна натхняе вас быць мужчынам ва ўчынках і словах, у поглядзе і жэсце. Жадаем нішчыць усе перашкоды на жыццёвым шляху!

Матэрыял пададзены аддзелам сувязей з грамадскасцю.

Мерапрыемствы

Спявак бясконцай любві

25.04.2024

Юбілейная выстава “Спявак бясконцай любві”, прысвечаная 200-годдзю з дня нараджэння Шарля Азнавура (1924–2018), праходзіць з 25 красавіка па 18 чэрвеня ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305).

Пранікаючы ў тайны творчасці

25.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Пранікаючы ў тайны творчасці”, прысвечаная 120-годдзю з дня нараджэння літаратуразнаўца, крытыка, акадэміка НАН Беларусі Васіля Васільевіча Барысенкі (1904–1984), праходзіць з 25 красавіка па 23 чэрвеня ў зале беларускай літаратуры (пам. 205).

Знаўца беларускіх старажытнасцей

17.04.2024

18 красавіка 2024 года спаўняецца 210 гадоў з дня нараджэння Яўстафія Тышкевіча – вядомага археолага, гісторыка, этнографа, краязнаўцы і музеязнаўцы.

Погляд у вечнасць

23.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Погляд у вечнасць”, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння беларускага вучонага, літаратурнага крытыка Уладзіміра Міхайлавіча Конана (1934–2011), праходзіць з 23 красавіка па 20 мая ў зале беларускай літаратуры (пам.205).



Бібліятэкарам