ГалоўнаяМерапрыемствыТут увасабляюцца ідэі: у дапамогу прафесійнаму чытанню педагога
Праект-віншаванне да Дня жанчын
“Лепшыя кнігі Беларусі”: выстаўка па выніках LХ Нацыянальнага конкурсу “Мастацтва кнігі”

Тут увасабляюцца ідэі: у дапамогу прафесійнаму чытанню педагога

Тут увасабляюцца ідэі: у дапамогу прафесійнаму чытанню педагога
Іншыя мерапрыемствы
1 сакавіка – 1 мая
Дата правядзення
10.00–21.00
Час правядзення
пам. 106
Месца правядзення

З 1 сакавіка па 1 мая ў зале перыядычных выданняў (пам. 106) праходзіць тэматычная выстаўка “Тут увасабляюцца ідэі: у дапамогу прафесійнаму чытанню педагога”.

Педагог новага часу – гэта прафесіянал, які валодае высокім узроўнем разнастайных кампетэнцый, здольны хутка рэагаваць на знешнія змены, пастаянна ўдасканальвацца, асвойваць новыя напрамкі дзейнасці, іншымі словамі, бесперапынна займацца самаадукацыяй, адаптавацца, развівацца. Прадстаўленыя ў экспазіцыі публікацыі з часопісаў “Народная асвета”, “Веснік адукацыі”, “Адукацыя і выхаванне” дапамогуць педагогу паглыбіць сваю прафесійную кампетэнтнасць у інавацыйным адукацыйным працэсе.

Адной з задач сучаснай школы з’яўляецца ўзмацненне практычнай накіраванасці навучання. Для гэтага выкарыстоўваюцца розныя формы і метады практыка-арыентаванага навучання. Квесты, лекцыі, інтэлектуальныя гульні, інтэрактыўныя майстэрні і разнастайныя праекты і практыкумы – пра разнастайнасць гэтых форм работы раскажуць артыкулы з часопісаў “Спецыяльная адукацыя”, “Минская школа сегодня”, “Пралеска”, “Гісторыя і грамадазнаўства” і інш. Педагогі-прадметнікі знойдуць цікавыя ідэі для сваіх урокаў у матэрыялах выданняў “Роднае слова”, “Фізіка”, “Беларуская мова і літаратура” і інш.

Усяго экспазіцыя налічвае каля 40 перыядычных выданняў.


Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Спіс літаратуры

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 25 87.

Матэрыял пададзены аддзелам абслугоўвання спецыялізаванымі фондамі.

Мерапрыемствы

Спявак бясконцай любві

25.04.2024

Юбілейная выстава “Спявак бясконцай любві”, прысвечаная 200-годдзю з дня нараджэння Шарля Азнавура (1924–2018), праходзіць з 25 красавіка па 18 чэрвеня ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305).

Пранікаючы ў тайны творчасці

25.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Пранікаючы ў тайны творчасці”, прысвечаная 120-годдзю з дня нараджэння літаратуразнаўца, крытыка, акадэміка НАН Беларусі Васіля Васільевіча Барысенкі (1904–1984), праходзіць з 25 красавіка па 23 чэрвеня ў зале беларускай літаратуры (пам. 205).

Знаўца беларускіх старажытнасцей

17.04.2024

18 красавіка 2024 года спаўняецца 210 гадоў з дня нараджэння Яўстафія Тышкевіча – вядомага археолага, гісторыка, этнографа, краязнаўцы і музеязнаўцы.

Погляд у вечнасць

23.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Погляд у вечнасць”, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння беларускага вучонага, літаратурнага крытыка Уладзіміра Міхайлавіча Конана (1934–2011), праходзіць з 23 красавіка па 20 мая ў зале беларускай літаратуры (пам.205).



Бібліятэкарам