ГалоўнаяМерапрыемствыЗаняткі па кнізе “Агата і яе чарадзейныя рэчы”
Мой цудоўны агарод
Праект-віншаванне да Дня жанчын

Заняткі па кнізе “Агата і яе чарадзейныя рэчы”

Заняткі па кнізе “Агата і яе чарадзейныя рэчы”
Іншыя мерапрыемствы
6 сакавіка
Дата правядзення
14.30–16.00
Час правядзення
дзіцячы пакой
Месца правядзення

6 сакавіка дзіцячы пакой запрашае дзяцей 6–10 гадоў на заняткі “Цікава пачытаць”, дзе яны пазнаёмяцца з незвычайнымі героямі кнігі Віктара Старыкава “Агата і яе чарадзейныя рэчы”.

Жыццярадасная, цікаўная і смелая летуценніца Агата любіць паглыбляцца ў чароўны свет сваіх фантазій.

У яе цікавых гісторыях маленькая дзяўчынка Фларанс пасябравала з дзіўным цмокам па імені Верыці, а юны кароль падараваў жыхарам Парафінавага каралеўства цяпло свайго сэрца.

А вось якой незвычайнай чарадзейнай сілай валодаў цмок Верыці, і ў якіх прыгожых сукенках была Агата, дзеці даведаюцца, паўдзельнічаўшы ў гульнях “Праўдзівыя пацеркі” і “Дызайнер”.


Час правядзення мерапрыемства: 14.30–16.00.
Наведванне дзіцячага пакоя бясплатнае.
Папярэдні запіс па тэлефоне: (8 017) 293 25 34.

Чытайце таксама пра іншыя мерапрыемствы дзіцячага пакоя і сачыце за анонсамі наступных заняткаў.

Матэрыял пададзены аддзелам запісу і інфармавання карыстальнікаў.

Мерапрыемствы

Спявак бясконцай любві

25.04.2024

Юбілейная выстава “Спявак бясконцай любві”, прысвечаная 200-годдзю з дня нараджэння Шарля Азнавура (1924–2018), праходзіць з 25 красавіка па 18 чэрвеня ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305).

Пранікаючы ў тайны творчасці

25.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Пранікаючы ў тайны творчасці”, прысвечаная 120-годдзю з дня нараджэння літаратуразнаўца, крытыка, акадэміка НАН Беларусі Васіля Васільевіча Барысенкі (1904–1984), праходзіць з 25 красавіка па 23 чэрвеня ў зале беларускай літаратуры (пам. 205).

Знаўца беларускіх старажытнасцей

17.04.2024

18 красавіка 2024 года спаўняецца 210 гадоў з дня нараджэння Яўстафія Тышкевіча – вядомага археолага, гісторыка, этнографа, краязнаўцы і музеязнаўцы.

Погляд у вечнасць

23.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Погляд у вечнасць”, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння беларускага вучонага, літаратурнага крытыка Уладзіміра Міхайлавіча Конана (1934–2011), праходзіць з 23 красавіка па 20 мая ў зале беларускай літаратуры (пам.205).



Бібліятэкарам