ГалоўнаяМерапрыемствыНатхнёныя Мельпаменай: гісторыя тэатральнага мастацтва Беларусі
Узноўлены шэдэўр
Мастак. Рэстаўратар. Мастацтвазнаўца

Натхнёныя Мельпаменай: гісторыя тэатральнага мастацтва Беларусі

Натхнёныя Мельпаменай: гісторыя тэатральнага мастацтва Беларусі
Іншыя мерапрыемствы
26 сакавіка – 31 ліпеня
Дата правядзення
10.00–20.00
Час правядзення
кальцавы калідор (3-ці паверх)
Месца правядзення

З 26 сакавіка па 31 ліпеня на кальцавым калідоры 3-га паверха працуе выстаўка “Натхнёныя Мельпаменай: гісторыя тэатральнага мастацтва Беларусі”, прымеркаваная да Міжнароднага дня тэатра.

Беларускі тэатр – з’ява старажытная і ў значнай ступені ўнікальная ў нацыянальнай мастацкай культуры нашага народа. Беларускае сцэнічнае мастацтва зарадзілася ў той час, калі людзі толькі пачалі ўсведамляць сябе ў навакольным асяроддзі, калі ўзніклі народныя вераванні, найперш звязаныя з гадавым кругаваротам сонца.

У сучаснай Беларусі працуе каля 30 тэатраў, з іх 24 – ­дзяржаўныя. Яны штогод выпускаюць шмат прэм’ер – ставіцца як беларуская, так і замежная драматургія. У краіне сістэматычна праводзяцца фестывалі, конкурсы, агляды сцэнічнага мастацтва. Беларускія тэатральныя калектывы ўсё часцей бяруць удзел у міжнародных тэатральных форумах, праводзяць шматлікія замежныя гастролі.

Экспазіцыя, падзеленая на раздзелы “Беларускі тэатр ад вытокаў да канца XVII стагоддзя”, “Беларускі тэатр XVIII стагоддзя”, “Драматургія і пачатак прафесійнага нацыянальнага тэатра”, “Сучасная тэатральная Беларусь”, налічвае больш за 200 энцыклапедычных, навуковых, навукова-папулярных выданняў, прысвечаных гісторыі айчыннага тэатральнага мастацтва, сярод якіх:

  • энцыклапедыя “Театральная Беларусь” – першае ў гісторыі нацыянальнай культуры навукова-даведачнае выданне, прысвечанае тэатральнаму мастацтву;
  • манаграфія “Гісторыя беларускага тэатра” даследчыка і мастацтвазнаўца Уладзіміра Няфёда, у якой аналізуюцца шляхі развіцця беларускага тэатра ад яго зараджэння і першапачатковых народных форм у эпоху феадалізму да нашага часу;
  • манаграфія “Беларускі тэатр” драматурга, тэатральнага дзеяча і публіцыста Францішка Аляхновіча, выдадзеная ў Вільні ў 1924 г.
  • кнігі аб жыцці і творчасці вядомых айчынных акцёраў, рэжысёраў і драматургаў.

Асобныя раздзелы выстаўкі прысвечаны тэатрам, якія ў 2021 годзе адзначаюць юбілей з часу заснавання: Слонімскаму тэатру Агінскага, Мінскаму абласному драматычнаму тэатру і Беларускаму рэспубліканскаму тэатру юнага гледача.

Запрашаем аматараў тэатральнага мастацтва наведаць экспазіцыю.


Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Прадстаўленыя ў экспазіцыі кнігі можна заказаць праз электронны каталог Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 29 80.

Матэрыял пададзены аддзелам галерэйна-выставачнай дзейнасці.

Мерапрыемствы

Спявак бясконцай любві

25.04.2024

Юбілейная выстава “Спявак бясконцай любві”, прысвечаная 200-годдзю з дня нараджэння Шарля Азнавура (1924–2018), праходзіць з 25 красавіка па 18 чэрвеня ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305).

Пранікаючы ў тайны творчасці

25.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Пранікаючы ў тайны творчасці”, прысвечаная 120-годдзю з дня нараджэння літаратуразнаўца, крытыка, акадэміка НАН Беларусі Васіля Васільевіча Барысенкі (1904–1984), праходзіць з 25 красавіка па 23 чэрвеня ў зале беларускай літаратуры (пам. 205).

Знаўца беларускіх старажытнасцей

17.04.2024

18 красавіка 2024 года спаўняецца 210 гадоў з дня нараджэння Яўстафія Тышкевіча – вядомага археолага, гісторыка, этнографа, краязнаўцы і музеязнаўцы.

Погляд у вечнасць

23.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Погляд у вечнасць”, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння беларускага вучонага, літаратурнага крытыка Уладзіміра Міхайлавіча Конана (1934–2011), праходзіць з 23 красавіка па 20 мая ў зале беларускай літаратуры (пам.205).



Бібліятэкарам