ГалоўнаяМерапрыемствыЗапрашаем дзяцей на творчыя заняткі “Птушаня”
Зачараванне бляскам: майстар-клас па дэкарыраванні табакерак!
Кніга і аўтарскае права ў сучасным свеце

Запрашаем дзяцей на творчыя заняткі “Птушаня”

Запрашаем дзяцей на творчыя заняткі “Птушаня”
Іншыя мерапрыемствы
24 красавіка
Дата правядзення
14.30–16.00
Час правядзення
дзіцячы пакой
Месца правядзення

24 красавіка дзіцячы пакой запрашае дзяцей 5–10 гадоў на творчыя заняткі “Птушаня”, на якіх дзеці даведаюцца пра незвычайны накірунак сучаснага мастацтва – трэш-артэ.

Выкарыстоўваючы ўтулку ад папяровага рулона, кардон, фетр, каляровую паперу і гуаш, юныя ўдзельнікі заняткаў зробяць трэш-выраб.

За аснову вырабу яны возьмуць утулку і абгорнуць яе шчыльнай паперай. Дзюбку і вочкі выражуць з каляровай паперы, а з мяккага фетру – чубок і крыльцы. Гняздзечка для маленькага гарэзы дзеці склеяць з палосак паперы і кардону.

У выніку атрымаецца забаўнае птушанятка ў гняздзечку. Разнастайным творчы працэс зробяць музычныя паўзы і пальчыкавая гімнастыка.


Час правядзення мерапрыемства: 14.30–16.00.
Наведванне дзіцячага пакоя бясплатнае.
Папярэдні запіс па тэлефоне (8 017) 293 25 34.

Чытайце таксама пра іншыя мерапрыемствы дзіцячага пакоя і сачыце за анонсамі наступных заняткаў.

Матэрыял пададзены аддзелам запісу і інфармавання карыстальнікаў.

Мерапрыемствы

Спявак бясконцай любві

25.04.2024

Юбілейная выстава “Спявак бясконцай любві”, прысвечаная 200-годдзю з дня нараджэння Шарля Азнавура (1924–2018), праходзіць з 25 красавіка па 18 чэрвеня ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305).

Пранікаючы ў тайны творчасці

25.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Пранікаючы ў тайны творчасці”, прысвечаная 120-годдзю з дня нараджэння літаратуразнаўца, крытыка, акадэміка НАН Беларусі Васіля Васільевіча Барысенкі (1904–1984), праходзіць з 25 красавіка па 23 чэрвеня ў зале беларускай літаратуры (пам. 205).

Знаўца беларускіх старажытнасцей

17.04.2024

18 красавіка 2024 года спаўняецца 210 гадоў з дня нараджэння Яўстафія Тышкевіча – вядомага археолага, гісторыка, этнографа, краязнаўцы і музеязнаўцы.

Погляд у вечнасць

23.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Погляд у вечнасць”, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння беларускага вучонага, літаратурнага крытыка Уладзіміра Міхайлавіча Конана (1934–2011), праходзіць з 23 красавіка па 20 мая ў зале беларускай літаратуры (пам.205).



Бібліятэкарам