ГалоўнаяМерапрыемствыСемінар па генеалогіі
Круглы стол “Беларускі салавей”: да 135-годдзя Змітрака Бядулі
Старажытная Беларусь у адлюстраванні Міколы Ермаловіча

Семінар па генеалогіі

Семінар па генеалогіі
Іншыя мерапрыемствы
27 красавіка
Дата правядзення
15.00–17.00
Час правядзення
пам. 346
Месца правядзення

27 красавіка ў бібліятэцы адбудзецца семінар па генеалогіі  “Імёны, прозвішчы, мянушкі: што гавораць генеалагічныя крыніцы?”.

Суарганізатары семінара – Нацыянальная бібліятэка Беларусі і Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі.

Праграма навуковага мерапрыемства ўключае даклады гісторыкаў-архівістаў, якія закранулі цікавую тэму генеалагічных даследаванняў, звязаную з імёнамі, мянушкамі і прозвішчамі.

Семінар па генеалогіі адбудзецца 27 красавіка а 15-й гадзіне ў зале адукацыйных тэхналогій (пам. 346) з трансляцыяй у жывым эфіры. Адрас трансляцыі: https://www.youtube.com/watch?v=VnhhxEzTNCQ.

Праграма

Адкрыццё семінара.

1. “Фарміраванне сялянскіх прозвішчаў у Мінскай, Магілёўскай і Віцебскай губернях у перыяд Расійскай імперыі”.
Урублеўскі Вадзім Валер’евіч, к. гіст. н., загадчык сектара выставачнай дзейнасці, тэматычных і генеалагічных даследаванняў аддзела выкарыстання дакументаў і інфармацыі Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі.

2. “Ці можна вызначыць канфесійную прыналежнасць паводле імені?: імёны-«маркёры» ў гістарычных крыніцах”.
Лісейчыкаў Дзяніс Васільевіч, к. гіст. н., намеснік дырэктара Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі.

3. “Татарская анамастыка: спецыфіка генеалагічнага пошуку”.
Любая Алёна Аляксандраўна, к. гіст. н., дацэнт, прафесар кафедры гісторыка-культурнай спадчыны Беларусі Рэспубліканскага інстытута вышэйшай школы

4. “Яўрэйскія імёны i прозвішчы ў архіўных крыніцах 1920-х – 1930-х гг. (на прыкладзе Віцебшчыны) ”.
Карпекін Канстанцін Рыгоравіч. к. гіст. н., галоўны захавальнік фондаў Дзяржаўнага архіва Віцебскай вобласці.

5. “Прозвішчы праваслаўных святароў у беларускіх губернях паводле Мінскіх і Літоўскіх епархіяльных ведамасцей – пра што кажуць крыніцы?”
Гарковіч Наталля Віктараўна, к. гіст. н.

6. “Как звали предка?: «ловушки» для генеалога”.
Кароўчанка Алена Валер'еўна, каардынатар валанцёрскай групы па індэксацыі генеалагічных крыніц Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі.

Падвядзенне вынікаў. Дыскусія.

Матэрыял пададзены навукова-даследчым аддзелам кнігазнаўства.

Мерапрыемствы

Спявак бясконцай любві

25.04.2024

Юбілейная выстава “Спявак бясконцай любві”, прысвечаная 200-годдзю з дня нараджэння Шарля Азнавура (1924–2018), праходзіць з 25 красавіка па 18 чэрвеня ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305).

Пранікаючы ў тайны творчасці

25.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Пранікаючы ў тайны творчасці”, прысвечаная 120-годдзю з дня нараджэння літаратуразнаўца, крытыка, акадэміка НАН Беларусі Васіля Васільевіча Барысенкі (1904–1984), праходзіць з 25 красавіка па 23 чэрвеня ў зале беларускай літаратуры (пам. 205).

Знаўца беларускіх старажытнасцей

17.04.2024

18 красавіка 2024 года спаўняецца 210 гадоў з дня нараджэння Яўстафія Тышкевіча – вядомага археолага, гісторыка, этнографа, краязнаўцы і музеязнаўцы.

Погляд у вечнасць

23.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Погляд у вечнасць”, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння беларускага вучонага, літаратурнага крытыка Уладзіміра Міхайлавіча Конана (1934–2011), праходзіць з 23 красавіка па 20 мая ў зале беларускай літаратуры (пам.205).



Бібліятэкарам