ГалоўнаяМерапрыемствы
Паказаць болей
Навіны

Зала дакументаў па мастацтве прапануе: рубрыка “Асобы. Даты. Падзеі”

26.03.2025

Родныя краявіды, душэўная раўнавага і гармонія вёскі, фарбы беларускіх мястэчак, філасофія восені, адзінота зімы, надзеі вясны, сакавітасць лета… На выстаўцы “Каб душою ты стаў чысцей…”, прымеркаванай да 75-годдзя жывапісца, сябра Беларускага Саюза мастакоў Кастуся Качана і арганізаванай у межах рубрыкі “Асобы.Даты.Падзеі” ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306), кожнага ахопіць шчымлівае, настальгічнае пачуццё, якое нават складана выказаць словамі.

Зала дакументаў па мастацтве прапануе...

“Гадзіннік спыніўся апоўначы”. Аб гераінях аперацыі “Адплата”

26.03.2025

У першы месяц вясны ў рамках праекта “Імёны Герояў бессмяротныя” мы працягваем аддаваць даніну памяці, захаплення і пакланення перад мужнымі і моцнымі духам жанчынамі, удастоенымі вышэйшай дзяржаўнай узнагароды СССР у гады Вялікай Айчыннай вайны. Сёння гэта тры адважныя беларускі, якія ўдзельнічалі ў падрыхтоўцы, а галоўнае – у рэалізацыі ўнікальнай аперацыі па ліквідацыі фанатычнага нацысцкага ката беларускага народа гаўляйтара Вільгельма фон Кубэ.

Праект "Імёны Герояў бессмяротныя"

“Лепшыя кнігі Беларусі”: выстаўка па выніках LХIV Нацыянальнага конкурсу “Мастацтва кнігі”

25.03.2025

Штогод, пачынаючы з 1960 года, вынікі працы беларускіх выдаўцоў традыцыйна падводзяцца на конкурсе “Мастацтва кнігі”, заснавальнікам якога выступае Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь.

Кніжныя выстаўкі

24–30 сакавіка 1945 года. 7 тыдняў да Перамогі

25.03.2025

Працяг новага праекта Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне” прысвечаны 80-годдзю Перамогі савецкага народа над нямецка-фашысцкімі захопнікамі ў Вялікай Айчыннай вайне. З канца ліпеня 2024-га па май 2025 г. на партале Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944–1945 гг., якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне”



Бібліятэкарам
Віртуальныя праекты