ГалоўнаяМерапрыемствыДарогай святла
Славутасці Беларусі ў работах Уладзіміра Шаркова
Наркотыкі: праблема асобы і грамадства

Дарогай святла

Дарогай святла
Іншыя мерапрыемствы
25 чэрвеня – 21 ліпеня
Дата правядзення
10.00–20.00
Час правядзення
пам. 305
Месца правядзення

З 25 чэрвеня па 21 ліпеня ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305) праходзіць юбілейная выстава “Дарогай святла”, прысвечаная 50-годдзю беларускага кампазітара Аліны Іванаўны Безенсон.

Творчасць Аліны Безенсон ахоплівае розныя жанры: канцэрты для саліруючых інструментаў з аркестрам, сімфанічныя паэмы, кантаты, імшы, камерна-інструментальныя творы для фартэпіяна, домры, цымбалаў, скрыпкі і іншых інструментаў. Асаблівае месца ў яе творчасці займае інструментальная і вакальная музыка для дзяцей, а таксама харавая і камерная вакальная музыка: рамансы, песні, хоры, вакальныя і харавыя цыклы, духоўныя гімны.

Творы Аліны Іванаўны вывучаюць у музычных школах і каледжах, яны ўваходзяць у рэпертуар салістаў і калектываў Беларускай дзяржаўнай філармоніі, Белтэлерадыёкампаніі, Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь, гучаць на канцэртных пляцоўках не толькі нашай краіны, але і многіх іншых краін свету.

Музычная мова Аліны Безенсон вылучаецца лірычнасцю, яркасцю і паэтычнасцю вобразаў, выразнасцю мелодый, маляўнічай палітрай тэмбраў і гармоній. Яе творы эмацыянальныя і экспрэсіўныя, яны прасякнуты вобразам прыгажосці і ўнутраным духоўным хваляваннем. Творчасць кампазітара адрозніваецца моцным рэлігійна-філасофскім зместам і глыбока закранае сэрцы слухачоў.

Аснову выставы складаюць нотныя выданні твораў Аліны Безенсон: канцэрт для баяна з сімфанічным аркестрам “Грядущий день”, канцэрт для домры з сімфанічным аркестрам “Прозрение”, паліжанравая сюіта для фартэпіяна “Гроза”, вакальныя цыклы “Мы разучились слушать тишину”, “Мгновения”, “Детские частушки”, харавыя цыклы “Век маладосці”, “Фарбы бясконцага руху”, зборнікі харавых і вакальных твораў, рэпертуарныя зборнікі па класе домры, цымбалаў, саксафона, кларнета і іншыя.

Прадстаўленыя ў экспазіцыі аўдыядакументы даюць магчымасць праслухаць такату для фартэпіяна “Потерянный консонанс”, канцэртнае трыа для віяланчэлі, фартэпіяна і ўдарных, паэму “Ефрасіння”, а таксама песні “Дзяўчына, ружа-кветка”, “Белые крылья любви”, “Грезолёты мечты”, “Ангел-хранитель”, “Молитва” і многія іншыя.

Дапаўняюць выставу артыкулы пра творчасць кампазітара з кніг і перыядычных выданняў.


Час работы выставы адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 52.

Матэрыял пададзены аддзелам абслугоўвання спецыялізаванымі фондамі.

Мерапрыемствы

Спявак бясконцай любві

25.04.2024

Юбілейная выстава “Спявак бясконцай любві”, прысвечаная 200-годдзю з дня нараджэння Шарля Азнавура (1924–2018), праходзіць з 25 красавіка па 18 чэрвеня ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305).

Пранікаючы ў тайны творчасці

25.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Пранікаючы ў тайны творчасці”, прысвечаная 120-годдзю з дня нараджэння літаратуразнаўца, крытыка, акадэміка НАН Беларусі Васіля Васільевіча Барысенкі (1904–1984), праходзіць з 25 красавіка па 23 чэрвеня ў зале беларускай літаратуры (пам. 205).

Знаўца беларускіх старажытнасцей

17.04.2024

18 красавіка 2024 года спаўняецца 210 гадоў з дня нараджэння Яўстафія Тышкевіча – вядомага археолага, гісторыка, этнографа, краязнаўцы і музеязнаўцы.

Погляд у вечнасць

23.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Погляд у вечнасць”, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння беларускага вучонага, літаратурнага крытыка Уладзіміра Міхайлавіча Конана (1934–2011), праходзіць з 23 красавіка па 20 мая ў зале беларускай літаратуры (пам.205).



Бібліятэкарам