ГалоўнаяМерапрыемствыНаркотыкі: праблема асобы і грамадства
Дарогай святла
Зачараванне бляскам: другі майстар-клас па вырабу і дэкарыраванню аксесуараў

Наркотыкі: праблема асобы і грамадства

Наркотыкі: праблема асобы і грамадства
Іншыя мерапрыемствы
24 чэрвеня – 3 жніўня
Дата правядзення
10.00–20.00
Час правядзення
пам. 207g
Месца правядзення

З 24 чэрвеня па 3 жніўня ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (пам. 207g) адкрыта тэматычная выстава да Міжнароднага дня барацьбы са злоўжываннем наркатычнымі сродкамі і іх незаконным абаротам.

Міжнародны дзень барацьбы са злоўжываннем наркатычнымі сродкамі і іх незаконным абаротам, які адзначаецца 26 чэрвеня, абвешчаны Генеральнай асамблеяй ААН 7 снежня1987 года (рэзалюцыя № 42/112).

Наркаманія – адна з галоўных праблем усёй сусветнай супольнасці. Паводле апошняга Сусветнага даклада аб наркотыках (2020), сітуацыя з іх спажываннем у свеце ў апошняе дзесяцігоддзе застаецца стабільнай, захоўваючыся на ўзроўні 5,5 % ад колькасці дарослага насельніцтва ва ўзросце ад 15 да 64 гадоў. У 2018-м колькасць спажываючых наркотыкі мінімум адзін раз на год складала каля 269 млн чалавек. А колькасць нарказалежных, якія маюць патрэбу ў медыцынскай дапамозе, стабілізавалася на ўзроўні 35 млн.

ААН вядзе актыўную працу, накіраваную на ўзмацненне міжнароднага кантролю над наркотыкамі. З гэтай мэтай створана Камісія па наркатычных сродках – галоўны міжурадавы орган па выпрацоўцы палітыкі і каардынуючы орган па міжнародным кантролі над наркотыкамі.

У 1997 годзе было створана Упраўленне ААН па наркотыках і злачыннасці – вядучая ўстанова ў барацьбе з незаконным абаротам наркотыкаў і арганізаванай злачыннасцю.

З 19 па 26 красавіка 2016 года Генеральная асамблея ААН правяла спецыяльную сесію па праблеме наркотыкаў у свеце. Па выніках сесіі быў прыняты дырэктыўны дакумент “Палітычная дэкларацыя і План дзеянняў па наладжванні міжнароднага супрацоўніцтва ў мэтах выпрацоўкі комплекснай і збалансаванай стратэгіі барацьбы з сусветнай праблемай наркотыкаў”.

У Беларусі, як і ў іншых краінах, наркаманія ўяўляе глабальную пагрозу здароўю насельніцтва, эканоміцы краіны. За апошняе дзесяцігоддзе ў нашай рэспубліцы колькасць залежных ад наркотыкаў асоб павялічылася ў 1,3 раза: з 6 145 чалавек у 2005 годзе да 8 025 чалавек на пачатак 2018 года.

Беларусь – удзельніца Адзінай канвенцыі аб наркатычных сродках, Канвенцыі аб псіхатропных рэчывах, Канвенцыі ААН аб барацьбе супраць незаконнага абароту наркатычных сродкаў і псіхатропных рэчываў. Грунтуючыся на гэтых міжнародна-прававых дакументах, наша краіна распрацавала нацыянальную заканадаўчую базу ў дадзенай галіне. У 2012 годзе быў прыняты Закон Рэспублікі Беларусь “Аб наркатычных сродках, псіхатропных рэчывах, іх прэкурсорах і аналагах”, у 2014-м – Дэкрэт Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь “Аб неадкладных мерах па супрацьдзеянні незаконнаму абароту наркотыкаў”, зацверджаны Комплексны план мерапрыемстваў, накіраваных на прыняцце эфектыўных мер па супрацьдзеянні незаконнаму абароту наркотыкаў, прафілактыцы іх спажывання, на 2019–2020 гады. У адпаведнасці з пунктам 14 плана мерапрыемстваў, Міністэрства ўнутраных спраў і Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь распрацавалі і падпісалі інфармацыйную стратэгію па прафілактыцы наркаспажывання і супрацьдзеянні незаконнаму абароту наркотыкаў у Беларусі на 2020–2025 гады.

Выстава складаецца з наступных раздзелаў:

  • Наркотыкі і грамадства: гістарычны нарыс
  • Прававыя меры процідзеяння незаконнаму абароту наркотыкаў і міжнародны кантроль за іх распаўсюджваннем
  • Папярэджанне і прафілактыка наркаманіі, лячэнне і рэабілітацыя нарказалежнасці
  • Барацьба з наркаспажываннем і незаконным абаротам наркотыкаў у Рэспубліцы Беларусь

У экспазіцыі прадстаўлена больш за 100 дакументаў на рускай, нямецкай, французскай і англійскай мовах. У асноўным гэта дакументы міжнародных арганізацый – кнігі, перыядычныя выданні, мімеаграфаваныя матэрыялы ААН, брашуры.

Выстава адрасуецца сацыяльным і медыцынскім работнікам, супрацоўнікам праваахоўных органаў, выкладчыкам і студэнтам, педагогам і бацькам, а таксама ўсім, хто цікавіцца праблемамі наркаманіі.

Карысныя спасылкі

Дакументы


Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Прадстаўленыя ў экспазіцыі кнігі можна заказаць праз электронны каталог Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 34.

Матэрыял пададзены аддзелам абслугоўвання афіцыйнымі дакументамі.

Мерапрыемствы

Спявак бясконцай любві

25.04.2024

Юбілейная выстава “Спявак бясконцай любві”, прысвечаная 200-годдзю з дня нараджэння Шарля Азнавура (1924–2018), праходзіць з 25 красавіка па 18 чэрвеня ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305).

Пранікаючы ў тайны творчасці

25.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Пранікаючы ў тайны творчасці”, прысвечаная 120-годдзю з дня нараджэння літаратуразнаўца, крытыка, акадэміка НАН Беларусі Васіля Васільевіча Барысенкі (1904–1984), праходзіць з 25 красавіка па 23 чэрвеня ў зале беларускай літаратуры (пам. 205).

Знаўца беларускіх старажытнасцей

17.04.2024

18 красавіка 2024 года спаўняецца 210 гадоў з дня нараджэння Яўстафія Тышкевіча – вядомага археолага, гісторыка, этнографа, краязнаўцы і музеязнаўцы.

Погляд у вечнасць

23.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Погляд у вечнасць”, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння беларускага вучонага, літаратурнага крытыка Уладзіміра Міхайлавіча Конана (1934–2011), праходзіць з 23 красавіка па 20 мая ў зале беларускай літаратуры (пам.205).



Бібліятэкарам