ГалоўнаяМерапрыемствыПрава ў сферы медыцыны: асаблівасці, праблемы, перспектывы
Запрашаем дзяцей на творчыя заняткі
Запрашаем дзяцей на заняткі “Цікава пачытаць”

Права ў сферы медыцыны: асаблівасці, праблемы, перспектывы

Права ў сферы медыцыны: асаблівасці, праблемы, перспектывы
Іншыя мерапрыемствы
26 ліпеня – 24 кастрычніка
Дата правядзення
10.00–21.00
Час правядзення
пам. 207b
Месца правядзення

З 26 ліпеня па 24 кастрычніка ў зале прававой інфармацыі (пам. 207b) адкрыта тэматычная выстава “Права ў сферы медыцыны: асаблівасці, праблемы, перспектывы”, прысвечаная Міжнароднаму дню ўрача (4 кастрычніка).

Здароўе – вышэйшае неадчужальнае багацце чалавека, без якога губляе значэнне ўсякае іншае багацце. Менавіта ролю здароўя ў жыцці асобнага чалавека, а таксама яго значэнне для грамадства вызначае неабходнасць выкарыстання ўсяго арсенала прававых рэсурсаў, уключаючы прававое рэгуляванне і ахову, для забеспячэння эфектыўнай рэалізацыі праў удзельнікаў медыцынскіх адносін.

Сучаснае навукова-тэхнічнае развіццё медыцыны і стан грамадства запатрабавалі павышэння ролі права ў асэнсаванні перспектыў развіцця медыцыны. Бурны прагрэс медыка-біялагічных навук, дасягненні геннай інжынерыі, транспланталогіі і камп’ютарных тэхналогій у медыцыне паставілі юрыдычную навуку перад неабходнасцю стварэння якасна новых прававых норм, якія рэгулююць і абараняюць правы і інтарэсы ўдзельнікаў медыцынскіх адносін. Стасункі ў сферы медыцынскай дапамогі перасталі быць прадметам рэгулявання толькі этычных норм.

У Рэспубліцы Беларусь прынята вялікая колькасць нарматыўных прававых актаў, якія рэгламентуюць медыцынскія адносіны. Дзяржаўныя арганізацыі аховы здароўя перасталі быць манапалістамі на рынку медыцынскіх паслуг. Пры гэтым платныя віды медыцынскай дапамогі і паслуг актыўна ўкараняюцца ў практыку дзяржаўных медыцынскіх устаноў, змяняючы прававы статус як саміх арганізацый аховы здароўя, так і пацыентаў.

Імкненне дзяржаў да развіцця інтэграцыйных працэсаў узмацняе значэнне міжнароднага супрацоўніцтва, якое ажыццяўляецца з дапамогай міжнародных дагавораў у сферы медыцыны на двухбаковым, рэгіянальным і ўніверсальным узроўнях, спрыяе развіццю новага перспектыўнага напрамку – міжнароднага медыцынскага турызму.

Эфектыўнасць рэалізацыі права грамадзян на адну з асноватворных каштоўнасцей чалавецтва – ахову здароўя – шмат у чым залежыць ад стану заканадаўчай базы.

Экспазіцыя налічвае больш за 90 дакументаў: кніг, аўтарэфератаў дысертацый, перыядычных выданняў на рускай, беларускай і ўкраінскай мовах.

Miedprava-2.jpg

Выстава будзе карысная заканадаўцам, навуковым работнікам, выкладчыкам, аспірантам, студэнтам юрыдычных і медыцынскіх ВНУ, спецыялістам-практыкам устаноў аховы здароўя, шырокаму колу чытачоў – патэнцыяльным карыстальнікам медыцынскіх паслуг.

Экспазіцыя складаецца з наступных раздзелаў:

  • Асновы прававога рэгулявання сістэмы аховы здароўя ў Рэспубліцы Беларусь
  • Прававыя аспекты аховы праў спажыўцоў пры аказанні медыцынскіх паслуг
  • Канстытуцыйна-прававыя праблемы праў чалавека ў галіне біямедыцыны
  • Электронная ахова здароўя: праблемы і перспектывы
  • Медыцынскі турызм: спецыфіка прававога рэгулявання
  • Права на ахову здароўя ў Расіі і за мяжой

Спіс літаратуры па тэме

Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 28.

Матэрыял пададзены аддзелам абслугоўвання афіцыйнымі дакументамі.

Мерапрыемствы

Спявак бясконцай любві

25.04.2024

Юбілейная выстава “Спявак бясконцай любві”, прысвечаная 200-годдзю з дня нараджэння Шарля Азнавура (1924–2018), праходзіць з 25 красавіка па 18 чэрвеня ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305).

Пранікаючы ў тайны творчасці

25.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Пранікаючы ў тайны творчасці”, прысвечаная 120-годдзю з дня нараджэння літаратуразнаўца, крытыка, акадэміка НАН Беларусі Васіля Васільевіча Барысенкі (1904–1984), праходзіць з 25 красавіка па 23 чэрвеня ў зале беларускай літаратуры (пам. 205).

Знаўца беларускіх старажытнасцей

17.04.2024

18 красавіка 2024 года спаўняецца 210 гадоў з дня нараджэння Яўстафія Тышкевіча – вядомага археолага, гісторыка, этнографа, краязнаўцы і музеязнаўцы.

Погляд у вечнасць

23.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Погляд у вечнасць”, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння беларускага вучонага, літаратурнага крытыка Уладзіміра Міхайлавіча Конана (1934–2011), праходзіць з 23 красавіка па 20 мая ў зале беларускай літаратуры (пам.205).



Бібліятэкарам