ГалоўнаяМерапрыемствыРазам за мір дзеля будучыні!
“Музей кнігі. 15 гадоў”: сустрэча экспертаў за круглым сталом
Пясняр роднага краю

Разам за мір дзеля будучыні!

Разам за мір дзеля будучыні!
Іншыя мерапрыемствы
2 верасня – 12 кастрычніка
Дата правядзення
10.00–21.00
Час правядзення
пам. 207
Месца правядзення

З 2 верасня па 12 кастрычніка ў аддзеле абслугоўвання афіцыйнымі дакументамі (пам. 207) адкрыта тэматычная кніжная выстава “Разам за мір дзеля будучыні!”, прысвечаная Міжнароднаму дню міру.

Гэты Дзень быў заснаваны Генеральнай асамблеяй ААН (рэзалюцыя A/RES/36/67) у 1981 годзе і штогод адзначаўся ў трэці аўторак верасня – дзень адкрыцця чарговых сесій асамблеі. Праз дваццаць гадоў, у 2001 годзе, Генеральная асамблея аднагалосна прыняла рэзалюцыю A/RES/55/282, у якой пастанавіла, што з 2002 года Міжнародны дзень міру будзе адзначацца штогод 21 верасня.

Заснаваўшы гэты Дзень, Арганізацыя аб’яднаных нацый прысвяціла яго азнаменаванню і ўмацаванню ідэалаў міру як унутры дзяржаў і народаў, так і паміж імі. Асамблея заявіла, што Міжнародны дзень міру будзе адзначацца як дзень глабальнага спынення агню і адмовы ад насілля, і прапанавала ўсім дзяржавам і народам выконваць спыненне ваенных дзеянняў на працягу гэтага дня.

ААН выкарыстоўвае Міжнародны дзень міру для прыцягнення ўвагі да сваёй рознабаковай працы ў падтрымку міру і для таго каб пабудзіць дзяржавы, міжнародныя супольнасці і арганізацыі, абшчыны і асобных людзей на ўсёй планеце да асэнсавання праблем міру, абмену інфармацыяй і практычным вопытам дзейнасці па яго дасягненні.

Міжнародны дзень міру сімвалізуе глыбіннае імкненне ўсіх народаў жыць разам свабоднымі і роўнымі ў сваёй годнасці і правах. 17 мэт у галіне ўстойлівага развіцця былі аднагалосна прынятыя 193 дзяржавамі – членамі ААН на гістарычным саміце кіраўнікоў дзяржаў, які прайшоў у Нью-Ёрку ў верасні 2015 года. Новы парадак дня на перыяд да 2030 года заклікае дзяржавы прыступіць да прыняцця мер, накіраваных на дасягненне гэтых мэт на працягу наступных 15 гадоў. Тэма міру праходзіць праз усе 17 мэт, кожная з якіх з’яўляецца адным са складаных элементаў глабальнай архітэктуры міру. Рэалізацыя кожнай мэты мае вырашальнае значэнне для забеспячэння міру і ўсеагульнага росквіту.

Кожны год Дзень міру прысвечаны пэўнай тэме. Тэма Дня 2021 года – “Аднаўленне па прынцыпе «лепш, чым было» для стварэння справядлівага і ўстойлівага міру”. Пандэмія COVID-19 прадэманстравала важнасць калектыўных намаганняў па аказанні дапамогі кожнаму чалавеку ў аднаўленні па прынцыпе “лепш, чым было” і стварэнню больш раўнапраўнага, справядлівага, інклюзіўнага і ўстойлівага міру. 23 сакавіка 2020 года Генеральны сакратар ААН заклікаў бакі ўсіх канфліктаў на планеце спыніць ваенныя дзеянні і дазволіць людзям справіцца з пандэміяй каранавіруса. Па словах кіраўніка ААН, абсурднасць вайны стала яшчэ больш відавочная на фоне віруса, які імкліва распаўсюджваецца. Савет Бяспекі аднагалосна прыняў рэзалюцыю, якая заклікае дзяржавы-члены вытрымаць “устойлівую гуманітарную паўзу” ў лакальных канфліктах. Глабальнае спыненне агню павінна і надалей выконвацца, каб забяспечыць людзям, заспетым канфліктам, доступ да жыццёва важнай вакцынацыі і лячэння.

Прапанаваная чытачам выстава налічвае больш за 100 дакументаў на рускай і англійскай мовах: кнігі, перыядычныя выданні, мімеаграфаваныя матэрыялы ААН. Большую частку экспазіцыі складаюць выданні міжнародных арганізацый (ААН, ЮНЕСКА, Еўрапейскага саюза, Савета Еўропы і інш.).

Выстава ўключае наступныя тэматычныя раздзелы:

  • Міжнародна-прававыя дакументы па падтрыманні міру і бяспекі
  • Аперацыі па падтрыманні міру, міратворчасць і мірабудаўніцтва
  • Раззбраенне, ядзернае раззбраенне
  • Барацьба з тэрарызмам
  • Правы чалавека і падтрыманне міру
  • Дэмакратызацыя і культура міру

Выстава будзе цікавая спецыялістам у галіне сусветнай палітыкі, дыпламатыі, міжнародных адносін, міжнароднага права, канфлікталогіі, а таксама студэнтам, магістрантам, палітычным і грамадскім дзеячам і ўсім, каму дарагі мір на Зямлі.

Карысныя спасылкі:

Міжнародныя дні па тэме:

Дакументы:


Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 34.

Матэрыял пададзены аддзелам абслугоўвання афіцыйнымі дакументамі.

Мерапрыемствы

Спявак бясконцай любві

25.04.2024

Юбілейная выстава “Спявак бясконцай любві”, прысвечаная 200-годдзю з дня нараджэння Шарля Азнавура (1924–2018), праходзіць з 25 красавіка па 18 чэрвеня ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305).

Пранікаючы ў тайны творчасці

25.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Пранікаючы ў тайны творчасці”, прысвечаная 120-годдзю з дня нараджэння літаратуразнаўца, крытыка, акадэміка НАН Беларусі Васіля Васільевіча Барысенкі (1904–1984), праходзіць з 25 красавіка па 23 чэрвеня ў зале беларускай літаратуры (пам. 205).

Знаўца беларускіх старажытнасцей

17.04.2024

18 красавіка 2024 года спаўняецца 210 гадоў з дня нараджэння Яўстафія Тышкевіча – вядомага археолага, гісторыка, этнографа, краязнаўцы і музеязнаўцы.

Погляд у вечнасць

23.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Погляд у вечнасць”, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння беларускага вучонага, літаратурнага крытыка Уладзіміра Міхайлавіча Конана (1934–2011), праходзіць з 23 красавіка па 20 мая ў зале беларускай літаратуры (пам.205).



Бібліятэкарам