ГалоўнаяМерапрыемствыУмець чытаць, пісаць, лічыць…
Запрашаем дзяцей на творчыя заняткі “Маленькая кніжачка”
Прэзентацыя новага буквара пройдзе ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

Умець чытаць, пісаць, лічыць…

Умець чытаць, пісаць, лічыць…
Іншыя мерапрыемствы
7 верасня – 2 кастрычніка
Дата правядзення
10.00–21.00
Час правядзення
пам. 207g
Месца правядзення

З 7 верасня па 2 кастрычніка ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (пам. 207g) адкрыта тэматычная кніжная выстава “Умець чытаць, пісаць, лічыць...”, прысвечаная Міжнароднаму дню пісьменнасці.

Гэты дзень, заснаваны 26 кастрычніка 1966 года дэлегатамі 14-й сесіі Генеральнай канферэнцыі ЮНЕСКА (рэзалюцыя 1.441), штогод адзначаецца 8 верасня з мэтай нагадаць пра важнасць пісьменнасці ў жыцці людзей і грамадства ў цэлым, а таксама пра неабходнасць далейшых намаганняў па яе распаўсюджванні.

Пераадоленне непісьменнасці з’яўляецца ключавым кампанентам Мэт у галіне ўстойлівага развіцця ААН, сфармуляваных у Парадку дня ў галіне ўстойлівага развіцця на перыяд да 2030 года. Гэты 15-гадовы план дзеянняў, прыняты сусветнымі лідарамі ў верасні 2015 года, уключае ў сябе забеспячэнне ўсеагульнай якаснай адукацыі і заахвочванне навучання на працягу ўсяго жыцця.

Адукацыя – адно з фундаментальных праў чалавека, сродак пашырэння яго свабод і магчымасцей, інструмент развіцця чалавечага патэнцыялу. Пісьменнасць ляжыць у аснове ўніверсальнай базавай адукацыі, што неабходна для выкаранення галечы, абмежавання росту насельніцтва, дасягнення гендэрнай роўнасці і забеспячэння ўстойлівага развіцця, міру і дэмакратыі. Кожны жыхар нашай планеты павінен мець свабодны доступ да адукацыі, але, на жаль, і сёння на зямлі нямала месцаў, дзе ні дзеці, ні дарослыя не маюць магчымасці паўнавартасна вучыцца. Недахоп школ, пастаянныя войны, жыццёвы лад, які забараняе атрымліваць адукацыю пэўным слаям насельніцтва, – усё гэта з’яўляецца прычынай існавання праблемы непісьменнасці і немагчымасці атрымання адукацыі.

Па даных ЮНЕСКА, нягледзячы на значны рост узроўню адукаванасці за апошнія 50 гадоў, у свеце па-ранейшаму налічваецца 773 млн непісьменных дарослых, а 617 млн дзяцей і падлеткаў не валодаюць і мінімальнымі навыкамі чытання і матэматыкі. У мноства дзяцей, маладых людзей і дарослых, ахопленых школьнымі або іншымі адукацыйнымі праграмамі, атрыманыя веды не адпавядаюць неабходнаму ўзроўню пісьменнасці ва ўмовах сённяшняга свету, які становіцца ўсё больш складаным.

Міжнародны дзень пісьменнасці шырока адзначаюць і ў Беларусі. У розных гарадах краіны праходзяць выставы, фестывалі, адукацыйныя акцыі, прымеркаваныя да гэтага свята. У нашай рэспубліцы праблемы пісьменнасці даўно засталіся ззаду: чытаць і пісаць умеюць практычна ўсе дарослыя жыхары. Даныя перапісу насельніцтва 2019 года дазваляюць лічыць Беларусь рэспублікай суцэльнай пісьменнасці насельніцтва. У краіне забяспечаны поўны ахоп дзяцей пачатковай і агульнай базавай адукацыяй. Па выніках даследавання, праведзенага Нацыянальным статыстычным камітэтам, у 2012 годзе ў Беларусі ўзровень адукаванасці падлеткаў і маладых людзей ва ўзросце 15–24 гадоў склаў 100 %.

Прапанаваная чытачам выстава налічвае каля 80 дакументаў на рускай, англійскай і беларускай мовах. Гэта кнігі, перыядычныя выданні, мімеаграфаваныя матэрыялы ААН, брашуры, буклеты.

Экспазіцыя ўключае наступныя тэматычныя раздзелы:

  • Пісьменнасць і адукацыя для ўстойлівага развіцця. Дзесяцігоддзе адукацыі ў інтарэсах устойлівага развіцця
  • Распаўсюджванне пісьменнасці і базавай адукацыі для дарослых. Навучанне на працягу ўсяго жыцця. Дзесяцігоддзе пісьменнасці: адукацыя для ўсіх
  • Міжнароднае і рэгіянальнае супрацоўніцтва ў галіне адукацыі. Балонскі працэс. Міжнародныя абмены
  • Сістэма адукацыі і яе ўдасканаленне ў Рэспубліцы Беларусь

Выстава будзе цікавая спецыялістам у галіне адукацыі, выкладчыкам ВНУ і агульнаадукацыйных школ, студэнтам, а таксама ўсім, хто цікавіцца сучаснымі праблемамі развіцця адукацыі.

Карысныя спасылкі:

Дакументы:


Спіс літаратуры

Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 34.

Матэрыял пададзены аддзелам абслугоўвання афіцыйнымі дакументамі.

Мерапрыемствы

Спявак бясконцай любві

25.04.2024

Юбілейная выстава “Спявак бясконцай любві”, прысвечаная 200-годдзю з дня нараджэння Шарля Азнавура (1924–2018), праходзіць з 25 красавіка па 18 чэрвеня ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305).

Пранікаючы ў тайны творчасці

25.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Пранікаючы ў тайны творчасці”, прысвечаная 120-годдзю з дня нараджэння літаратуразнаўца, крытыка, акадэміка НАН Беларусі Васіля Васільевіча Барысенкі (1904–1984), праходзіць з 25 красавіка па 23 чэрвеня ў зале беларускай літаратуры (пам. 205).

Знаўца беларускіх старажытнасцей

17.04.2024

18 красавіка 2024 года спаўняецца 210 гадоў з дня нараджэння Яўстафія Тышкевіча – вядомага археолага, гісторыка, этнографа, краязнаўцы і музеязнаўцы.

Погляд у вечнасць

23.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Погляд у вечнасць”, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння беларускага вучонага, літаратурнага крытыка Уладзіміра Міхайлавіча Конана (1934–2011), праходзіць з 23 красавіка па 20 мая ў зале беларускай літаратуры (пам.205).



Бібліятэкарам