ГалоўнаяМерапрыемствыЭнергія новага часу: аб выкарыстанні другасных рэсурсаў у энергазберажэнні
“Боская камедыя” Дантэ: да 700-годдзя стварэння паэмы
Выстаўка мастацкага тэкстылю “Чароўныя фарбы Індыі”

Энергія новага часу: аб выкарыстанні другасных рэсурсаў у энергазберажэнні

Энергія новага часу: аб выкарыстанні другасных рэсурсаў у энергазберажэнні
Іншыя мерапрыемствы
1 лістапада – 21 снежня
Дата правядзення
10.00–21.00
Час правядзення
пам. 106
Месца правядзення

З 1 лістапада па 21 снежня ў зале перыядычных выданняў (пам. 106) праходзіць тэматычная выстава “Энергія новага часу: аб выкарыстанні другасных рэсурсаў у энергазберажэнні”.

Неабходнасць энергазберажэння і зніжэння забруджвання навакольнага асяроддзя прымушае больш рацыянальна выкарыстоўваць традыцыйныя энергарэсурсы, а таксама шукаць іншыя, пажадана аднаўляльныя і недарагія, крыніцы энергіі, да якіх у апошні час усё часцей адносяць цвёрдыя бытавыя адходы.

Для Беларусі першачарговай задачай з’яўляецца скарачэнне аб’ёмаў захавання адходаў і пашырэнне іх перапрацоўкі. Спальванне, паасобны збор смецця, дэпазітна-закладная сістэма абароту тары, кампаставанне, RDF-паліва і біягазавыя ўстаноўкі – усе гэтыя метады плануецца ўжываць у комплексе. Дадзеныя напрамкі, якія адпавядаюць прынцыпам “зялёнай” эканомікі, асветлены падрабязна ў часопісах “Энергоэффективность”, “Экология на предприятии”, “Наука и инновации”, “Энергосбережение” і інш.

Найбольш актуальнай праблемай сучаснай рэальнасці з’яўляецца адмова ад пластыка. Міжнародны вопыт абыходжання з адходамі (праблема ўпакоўкі, цыркуляцыя пластыка, утылізацыя медыцынскіх і нафтагазавых прадуктаў) абагульняецца ў артыкулах з часопісаў “Инновации”, “Планета”, “Зелёный контейнер”, “Наука и жизнь” і інш.

Усяго экспазіцыя налічвае каля 30 перыядычных выданняў.


Спіс літаратуры

Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 25 87.

Матэрыял пададзены аддзелам абслугоўвання спецыялізаванымі фондамі.

Мерапрыемствы

Спявак бясконцай любві

25.04.2024

Юбілейная выстава “Спявак бясконцай любві”, прысвечаная 200-годдзю з дня нараджэння Шарля Азнавура (1924–2018), праходзіць з 25 красавіка па 18 чэрвеня ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305).

Пранікаючы ў тайны творчасці

25.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Пранікаючы ў тайны творчасці”, прысвечаная 120-годдзю з дня нараджэння літаратуразнаўца, крытыка, акадэміка НАН Беларусі Васіля Васільевіча Барысенкі (1904–1984), праходзіць з 25 красавіка па 23 чэрвеня ў зале беларускай літаратуры (пам. 205).

Знаўца беларускіх старажытнасцей

17.04.2024

18 красавіка 2024 года спаўняецца 210 гадоў з дня нараджэння Яўстафія Тышкевіча – вядомага археолага, гісторыка, этнографа, краязнаўцы і музеязнаўцы.

Погляд у вечнасць

23.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Погляд у вечнасць”, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння беларускага вучонага, літаратурнага крытыка Уладзіміра Міхайлавіча Конана (1934–2011), праходзіць з 23 красавіка па 20 мая ў зале беларускай літаратуры (пам.205).



Бібліятэкарам