ГалоўнаяМерапрыемствыЧараўнік народнай песні
Пад чыстым небам Раства
Халакост: навечна ў памяці людской

Чараўнік народнай песні

Чараўнік народнай песні
Іншыя мерапрыемствы
12 студзеня – 12 лютага
Дата правядзення
10.00 – 21.00
Час правядзення
пам. 305
Месца правядзення

З 12 студзеня па 12 лютага ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305) праходзіць выстаўка “Чараўнік народнай песні”, прымеркаваная да 130-годдзя з дня нараджэння беларускага харавога дырыжора і фалькларыста Рыгора Раманавіча Шырмы (1892–1978).

Р.Р. Шырма – выдатная асоба ў культуры беларускага народа ХХ стагоддзя. Музычны дзеяч, хормайстар, збіральнік і прапагандыст беларускай народнай песні, заснавальнік Дзяржаўнай акадэмічнай харавой капэлы Рэспублікі Беларусь. Яго творчая спадчына – нацыянальная скарбніца, да якой і сёння звяртаюцца дзеячы розных галін культуры.

Увесь творчы лёс Р. Шырмы быў накіраваны на захаванне і працяг жыцця беларускай песні. Ён збіраў, апрацоўваў, вывучаў і ўводзіў у рэпертуар харавых калектываў шматлікія творы беларускай народна-песеннай творчасці. Выданне “Беларускія народныя песні (для хору)” (1971–1973), складзенае Р. Шырмай, змяшчае больш за 200 апрацовак народных песень. Свае эстэтычныя погляды, збіральніцкія прынцыпы, меркаванні наконт генезісу асобных фальклорных жанраў даследчык выказаў у прадмовах да зборнікаў песень і ў шэрагу артыкулаў.

На выстаўцы прадстаўлена больш за 60 дакументаў, у ліку якіх – першы фальклорны зборнік Р. Шырмы “Беларускія народныя песні” (1929), “Беларускія народныя песні, загадкі і прыказкі” (1947), “Дзвесце беларускіх народных песень” (1958), а таксама галоўны вынік амаль 70-гадовай збіральніцкай і творчай дзейнасці Рыгора Шырмы – чатырохтомнік “Беларускія народныя песні” (1959–1976). Выдадзеныя ў 20–70-я гг. ХХ ст. зборнікі да сённяшняга дня застаюцца каштоўнай крыніцай ведаў і мастацкага натхнення для беларускіх музыкантаў.

З літаратурнай спадчынай Рыгора Раманавіча знаёміць і кніга “Песня – душа народа” (1993). У зборнік увайшлі найбольш значныя пісьмовыя і вусныя яго выступленні за ўвесь час грамадскай і творчай дзейнасці.

Дапаўняюць экспазіцыю аўдыядакументы з запісамі песень, кнігі і артыкулы пра майстра, напісаныя А. Журавым, І. Нісневічам, А. Лісам, В. Ліцвінкам, Т. Варфаламеевай і інш. У кнізе “Песня на ўсё жыццё” (1983) сваімі ўспамінамі пра сустрэчы з Рыгорам Раманавічам, а таксама думкамі пра яго творчасць дзеляцца шматлікія пісьменнікі, кампазітары і іншыя дзеячы культуры.

Прадстаўленыя ў экспазіцыі кнігі можна заказаць праз электронны каталог Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 52.

Матэрыял пададзены аддзелам абслугоўвання спецыялізаванымі фондамі.

Мерапрыемствы

Прастора “Паэтыкі фотаграфікі” Віталя Бутырына

24.05.2022

31 мая а 17-й гадзіне ў галерэі “Лабірынт” адбудзецца адкрыццё выстаўкі “Паэтыка фотаграфікі”, прысвечанай 75-гадоваму юбілею з дня нараджэння ганаровага члена найстарэйшага беларускага фотаклуба “Мінск”, аднаго з самых яркіх прадстаўнікоў літоўскай школы фатаграфіі Віталя Бутырына.

Да 125-годдзя з дня нараджэння вядомага беларускага бібліёграфа Юліі Іосіфаўны Бібіла

23.05.2022

26 мая а 15-й гадзіне адбудзецца мерапрыемства, прымеркаванае да 100-годдзя Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі і юбілею з дня нараджэння аднаго з найбольш яркіх яе прадстаўнікоў Ю.І. Бібіла (1897–1974).

Фотавыстава “Смак жыцця”

23.05.2022

2 чэрвеня ў 17.00 у галерэі “Панарама” (22-гі паверх) адкрыецца фотавыстава “Cмак жыцця”, прымеркаваная да 25-годдзя з дня заснавання РНПЦ дзіцячай анкалогіі, гематалогіі і імуналогіі.

Вольны птах беларускіх нябёсаў

19.05.2022

З 19 мая па 29 чэрвеня ў зале беларускай літаратуры (пам. 205) праходзіць выстаўка “Вольны птах беларускіх нябёсаў”, прысвечаная 120-годдзю з дня нараджэння беларускага паэта, крытыка і перакладчыка Язэпа Пушчы (1902–1964).

Бібліятэка запрашае ў музей кнігі на летнія чытанні

23.05.2022

Лета – час адпачынку, незабыўных уражанняў і здзяйснення мар. Вы ўмееце рашаць шахматныя задачы? А пячы блінны торт? Можа, вы знаёмы асабіста з мышкай Пік-Пік і катом Фіндусам? Калі не – далучайцеся да летніх чытанняў у музеі кнігі.

Майстру кніжнай графікі прысвячаецца

16.05.2022

З 16 мая ў бібліятэцы працуе выстава, прысвечаная 125-годдзю з дня нараджэння беларускага мастака, патрыярха беларускай каляровай лінагравюры, аднаго з заснавальнікаў нацыянальнай кніжнай графікі, вядомага майстра экслібрыса Анатоля Мікалаевіча Тычыны (1897–1986).



Бібліятэкарам