ГалоўнаяМерапрыемствыРазцовая гравюра: Лембіт Лыхмус і венская школа
Запрашаем на музейныя заняткі “Васковыя таблічкі”
Гучныя чытанні і творчыя заданні па кнізе “Чароўныя ніткі пані Яніны”

Разцовая гравюра: Лембіт Лыхмус і венская школа

Разцовая гравюра: Лембіт Лыхмус і венская школа
Іншыя мерапрыемствы
18 студзеня – 10 красавіка
Дата правядзення
10.00–18.00
Час правядзення
музей кнігі (пам. 347)
Месца правядзення

18 студзеня ў музеі кнігі адбылося адкрыццё выставы “Разцовая гравюра: Лембіт Лыхмус і венская школа”.

У экспазіцыі прадстаўлены тонкія і дасканалыя графічныя працы сучасных мастакоў, выкананыя ў тэхніцы класічнай разцовай гравюры. Гэта складаная і рэдкая сёння тэхніка выкарыстоўвалася графікамі з XV ст., а ў канцы XVI – XVIII ст. мела вялікае пашырэнне ў Беларусі. Яркім прадстаўніком, які працаваў у дадзенай тэхніцы, з’яўляецца Альбрэхт Дзюрэр.

У Беларусі разцовай гравюрай займаліся Тамаш Макоўскі, Аляксандр і Лявонцій Тарасевічы, Максім Вашчанка і інш. Сёння ў гэтай вельмі складанай тэхніцы беларускія майстры амаль не працуюць.

Асновай для экспазіцыі сталі сучасныя мастацкія творы з прыватнай калекцыі бібліяфіла Алега Судлянкова, а таксама работы замежных мастакоў, адмыслова перасланыя ў Беларусь для гэтай выставы. Большасць з іх – экслібрысы, якія вызначаюцца глыбокай дэталізацыяй і вельмі тонкім узроўнем выканання.

Экспазіцыя будзе працаваць у музеі кнігі (пам. 347) да 10 красавіка 2022 г.
Дата яе завяршэння можа быць зменена.

Час работы выставы адпавядае рэжыму работы музея кнігі.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Тэлефоны для даведак: (8 017) 293 27 81, 293 27 79.

Глядзіце рэпартаж тэлеканала "Беларусь 24".

Матэрыял пададзены навукова-даследчым аддзелам кнігазнаўства.

Мерапрыемствы

Спявак бясконцай любві

25.04.2024

Юбілейная выстава “Спявак бясконцай любві”, прысвечаная 200-годдзю з дня нараджэння Шарля Азнавура (1924–2018), праходзіць з 25 красавіка па 18 чэрвеня ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305).

Пранікаючы ў тайны творчасці

25.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Пранікаючы ў тайны творчасці”, прысвечаная 120-годдзю з дня нараджэння літаратуразнаўца, крытыка, акадэміка НАН Беларусі Васіля Васільевіча Барысенкі (1904–1984), праходзіць з 25 красавіка па 23 чэрвеня ў зале беларускай літаратуры (пам. 205).

Знаўца беларускіх старажытнасцей

17.04.2024

18 красавіка 2024 года спаўняецца 210 гадоў з дня нараджэння Яўстафія Тышкевіча – вядомага археолага, гісторыка, этнографа, краязнаўцы і музеязнаўцы.

Погляд у вечнасць

23.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Погляд у вечнасць”, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння беларускага вучонага, літаратурнага крытыка Уладзіміра Міхайлавіча Конана (1934–2011), праходзіць з 23 красавіка па 20 мая ў зале беларускай літаратуры (пам.205).



Бібліятэкарам