ГалоўнаяМерапрыемствыГучныя чытанні і творчыя заданні па кнізе “Чароўныя ніткі пані Яніны”
Разцовая гравюра: Лембіт Лыхмус і венская школа
Разнастайнасць моў – вялікае дасягненне чалавецтва

Гучныя чытанні і творчыя заданні па кнізе “Чароўныя ніткі пані Яніны”

Гучныя чытанні і творчыя заданні па кнізе “Чароўныя ніткі пані Яніны”
Іншыя мерапрыемствы
22 студзеня
Дата правядзення
13.00–14.00
Час правядзення
музей кнігі (пам. 347)
Месца правядзення
4.50 руб.
Кошт наведвання

22 студзеня ў музеі кнігі (пам. 347) адбудзецца сустрэча з беларускай дзіцячай пісьменніцай Надзеяй Ясмінска і яе кнігай “Чароўныя ніткі пані Яніны”.

На сустрэчы дзеці пазнаёмяцца з вядомай пісьменніцай, будуць чытаць услых па-беларуску, гуляць па вуліцы Зарэчнай і лавіць загадкавага Каракуля.

Раім узяць з сабой кнігу Надзеі Ясмінска, каб атрымаць аўтограф аўтаркі.

Мерапрыемства разлічана на дзяцей ад 7 да 14 гадоў.

Кошт: 4.50 (кошт для дзяцей; дарослыя – бясплатна).

Колькасць удзельнікаў абмежаваная.

Папярэдні запіс па тэлефонах: (8 017) 293 27 82; (8 029) 18 18 451.

Электронная пошта: tatsianazablotskaya@gmail.com

Кантактная асоба: Заблоцкая Таццяна.

Таксама чакаем дзяцей і іх бацькоў на музейныя заняткі Васковыя таблічкі, якія адбудуцца 29 студзеня.

Мерапрыемствы

Спявак бясконцай любві

25.04.2024

Юбілейная выстава “Спявак бясконцай любві”, прысвечаная 200-годдзю з дня нараджэння Шарля Азнавура (1924–2018), праходзіць з 25 красавіка па 18 чэрвеня ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305).

Пранікаючы ў тайны творчасці

25.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Пранікаючы ў тайны творчасці”, прысвечаная 120-годдзю з дня нараджэння літаратуразнаўца, крытыка, акадэміка НАН Беларусі Васіля Васільевіча Барысенкі (1904–1984), праходзіць з 25 красавіка па 23 чэрвеня ў зале беларускай літаратуры (пам. 205).

Знаўца беларускіх старажытнасцей

17.04.2024

18 красавіка 2024 года спаўняецца 210 гадоў з дня нараджэння Яўстафія Тышкевіча – вядомага археолага, гісторыка, этнографа, краязнаўцы і музеязнаўцы.

Погляд у вечнасць

23.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Погляд у вечнасць”, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння беларускага вучонага, літаратурнага крытыка Уладзіміра Міхайлавіча Конана (1934–2011), праходзіць з 23 красавіка па 20 мая ў зале беларускай літаратуры (пам.205).



Бібліятэкарам