ГалоўнаяМерапрыемствыГістарычная памяць у публікацыях беларускіх навукоўцаў
Арт-кніга “Ясон” (+відэа)
Старажытныя гарады Беларусі

Гістарычная памяць у публікацыях беларускіх навукоўцаў

Гістарычная памяць у публікацыях беларускіх навукоўцаў
Іншыя мерапрыемствы
24 студзеня – 6 лютага
Дата правядзення
10.00–21.00
Час правядзення
пам. 206
Месца правядзення

З 24 студзеня па 6 лютага ў навуковай чытальнай зале (пам. 206) арганізавана выстава “Гістарычная памяць у публікацыях беларускіх навукоўцаў”.

2022 год аб’яўлены на Беларусі Годам гістарычнай памяці з мэтай захавання праўды аб гісторыі беларускага народа і кансалідацыі грамадства.

Гістарычная памяць – адна з найбольш актуальных і дыскусійных полідысцыплінарных праблем – знайшла сваё адлюстраванне і ў працах беларускіх вучоных. Даследчыкі гісторыі, філасофіі, сацыялогіі і іншых галін ведаў кранаюць у сваіх публікацыях розныя аспекты гістарычнай памяці: тэорыю і метадалогію, змест і функцыі, каналы фарміравання і формы існавання.

Увагу навукоўцаў прыцягвае і палітыка памяці, або гістарычная палітыка, бо менавіта дзяржаве належыць вызначальная роля ў стварэнні нацыянальнай канцэпцыі гісторыі краіны, адборы галоўных падзей, персанажаў, каштоўнасцей мінулага, якія замацоўваюцца ў гістарычнай памяці грамадства праз школьныя падручнікі і падручнікі ВНУ, сродкі масавай інфармацыі, творы культуры і мастацтва, масавыя мерапрыемствы і святы.

Шэраг сацыягуманітарных даследаванняў прысвечаны практыцы фарміравання і захавання гістарычнай памяці. Рэальны стан гістарычнай памяці насельніцтва Беларусі і тэндэнцыі яе развіцця акрэслены вынікамі сацыялагічных маніторынгаў.

Hist-pamiac-1.jpg

Прадстаўленыя публікацыі аб’яднаны думкай, што захаванне гістарычнай памяці садзейнічае самаідэнтыфікацыі беларускага народа, выхаванню патрыятызму і пачуцця гордасці за гераічнае мінулае.


Час работы выставы адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Спіс літаратуры па тэме

Прадстаўленыя ў экспазіцыі кнігі можна заказаць праз электронны каталог Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 23.

Матэрыял пададзены аддзелам бібліятэчнага абслугоўвання.

Мерапрыемствы

Спявак бясконцай любві

25.04.2024

Юбілейная выстава “Спявак бясконцай любві”, прысвечаная 200-годдзю з дня нараджэння Шарля Азнавура (1924–2018), праходзіць з 25 красавіка па 18 чэрвеня ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305).

Пранікаючы ў тайны творчасці

25.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Пранікаючы ў тайны творчасці”, прысвечаная 120-годдзю з дня нараджэння літаратуразнаўца, крытыка, акадэміка НАН Беларусі Васіля Васільевіча Барысенкі (1904–1984), праходзіць з 25 красавіка па 23 чэрвеня ў зале беларускай літаратуры (пам. 205).

Знаўца беларускіх старажытнасцей

17.04.2024

18 красавіка 2024 года спаўняецца 210 гадоў з дня нараджэння Яўстафія Тышкевіча – вядомага археолага, гісторыка, этнографа, краязнаўцы і музеязнаўцы.

Погляд у вечнасць

23.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Погляд у вечнасць”, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння беларускага вучонага, літаратурнага крытыка Уладзіміра Міхайлавіча Конана (1934–2011), праходзіць з 23 красавіка па 20 мая ў зале беларускай літаратуры (пам.205).



Бібліятэкарам