ГалоўнаяМерапрыемствыУ бібліятэцы адсвяткавалі Дзень абаронцаў Айчыны
Яны не павінны знікнуць!
Запрашаем на творчыя заняткі “Падарунак для капітана”

У бібліятэцы адсвяткавалі Дзень абаронцаў Айчыны

У бібліятэцы адсвяткавалі Дзень абаронцаў Айчыны
Іншыя мерапрыемствы
23 лютага
Дата правядзення
09.00–10.00
Час правядзення
канферэнц-зала
Месца правядзення

23 лютага ў Нацыянальнай бібліятэцы прайшло ўрачыстае мерапрыемства “Дзень сапраўдных мужчын!”, прымеркаванае да святкавання Дня Абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.

23 лютага мы ўшаноўваем тых, хто ўмацоўвае шматвяковыя гістарычныя традыцыі, захоўвае мір і дорыць нам упэўненасць у заўтрашнім дні, ганарымся нашымі слаўнымі абаронцамі – смелымі, адважнымі, надзейнымі!

Цёплыя віншаванні ад імя жаночай паловы калектыву выказала генеральны дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Аксана Кніжнікава. Яна пажадала мужчынам прафесійных дасягненняў, увасаблення самых грандыёзных ідэй і здзяйсненняў, поспехаў і дабрабыту.

Цудоўным падарункам для ўсяго працоўнага калектыву бібліятэкі сталі яркія і запамінальныя нумары шоу-балета MalDiva і музычнай вакальна-эстраднай групы ByCity.

Дарагія мужчыны! Прыміце шчырыя віншаванні з Днём абаронцаў Айчыны – днём дужых, мужных, цвёрдых духам людзей! Жадаем вам поспехаў і дабрабыту, моцнага здароўя, сямейнага шчасця і здзяйснення ўсіх жаданняў і надзей!

Матэрыял пададзены аддзелам сувязей з грамадскасцю.

Мерапрыемствы

Спявак бясконцай любві

25.04.2024

Юбілейная выстава “Спявак бясконцай любві”, прысвечаная 200-годдзю з дня нараджэння Шарля Азнавура (1924–2018), праходзіць з 25 красавіка па 18 чэрвеня ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305).

Пранікаючы ў тайны творчасці

25.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Пранікаючы ў тайны творчасці”, прысвечаная 120-годдзю з дня нараджэння літаратуразнаўца, крытыка, акадэміка НАН Беларусі Васіля Васільевіча Барысенкі (1904–1984), праходзіць з 25 красавіка па 23 чэрвеня ў зале беларускай літаратуры (пам. 205).

Знаўца беларускіх старажытнасцей

17.04.2024

18 красавіка 2024 года спаўняецца 210 гадоў з дня нараджэння Яўстафія Тышкевіча – вядомага археолага, гісторыка, этнографа, краязнаўцы і музеязнаўцы.

Погляд у вечнасць

23.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Погляд у вечнасць”, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння беларускага вучонага, літаратурнага крытыка Уладзіміра Міхайлавіча Конана (1934–2011), праходзіць з 23 красавіка па 20 мая ў зале беларускай літаратуры (пам.205).



Бібліятэкарам