ГалоўнаяМерапрыемствыХVІІІ Міжнародныя кнігазнаўчыя чытанні
Запрашаем на музейныя заняткі “Дзень птушак”
Віртуоз партрэта

ХVІІІ Міжнародныя кнігазнаўчыя чытанні

ХVІІІ Міжнародныя кнігазнаўчыя чытанні
Іншыя мерапрыемствы
28–29 красавіка
Дата правядзення
10.00–19.00
Час правядзення
Нацыянальная бібліятэка Беларусі
Месца правядзення

28–29 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы пройдуць ХVІІІ Міжнародныя кнігазнаўчыя чытанні – маштабная навуковая канферэнцыя, якая ёсць галоўнай пляцоўкай краіны для адкрытага дыялогу аб кніжнай культуры.

ХVІ Міжнародныя кнігазнаўчыя чытанні прысвечаны 100-летняй гісторыі фарміравання фонду Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. Традыцыйна праблемнае поле канферэнцыі будзе ўключаць пытанні гісторыі кніжнай культуры ад старажытнасці да сучасных тэндэнцый развіцця. Тэматыка канферэнцыі плануецца разнастайнай і, безумоўна, выкліча цікавасць у шматлікіх айчынных і замежных навукоўцаў.

Штогадовыя Міжнародныя кнігазнаўчыя чытанні спрыяюць наладжванню навуковага дыялогу і супрацоўніцтва паміж даследчыкамі розных краін, даюць магчымасць падзяліцца вынікамі навуковых дасягненняў, садзейнічаюць выпрацоўцы аптымальна эфектыўных падыходаў для вырашэння наспелых праблем, а галоўнае – натхняюць удзельнікаў на ўвасабленне новых ідэй і праектаў.

Сачыць за абнаўленнем інфармацыі аб канферэнцыі можна на сайце ХVІІІ Міжнародных кнігазнаўчых чытанняў.

Анлайн-трансляцыя

Зарэгістравацца

Матэрыял пададзены навукова-даследчым аддзелам кнігазнаўства.

Мерапрыемствы

Спявак бясконцай любві

25.04.2024

Юбілейная выстава “Спявак бясконцай любві”, прысвечаная 200-годдзю з дня нараджэння Шарля Азнавура (1924–2018), праходзіць з 25 красавіка па 18 чэрвеня ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305).

Пранікаючы ў тайны творчасці

25.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Пранікаючы ў тайны творчасці”, прысвечаная 120-годдзю з дня нараджэння літаратуразнаўца, крытыка, акадэміка НАН Беларусі Васіля Васільевіча Барысенкі (1904–1984), праходзіць з 25 красавіка па 23 чэрвеня ў зале беларускай літаратуры (пам. 205).

Знаўца беларускіх старажытнасцей

17.04.2024

18 красавіка 2024 года спаўняецца 210 гадоў з дня нараджэння Яўстафія Тышкевіча – вядомага археолага, гісторыка, этнографа, краязнаўцы і музеязнаўцы.

Погляд у вечнасць

23.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Погляд у вечнасць”, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння беларускага вучонага, літаратурнага крытыка Уладзіміра Міхайлавіча Конана (1934–2011), праходзіць з 23 красавіка па 20 мая ў зале беларускай літаратуры (пам.205).



Бібліятэкарам