ГалоўнаяМерапрыемствыСпрадвечныя спадарожнікі кніг: у бібліятэцы ладзіцца майстар-клас па дэкаратыўна-прыкладным мастацтве
Запрашаем дзяцей на творчыя заняткі “Вясёлыя жывёлы”
Заняткі “Цікава пачытаць” па кнізе “Необыкновенные приключения Карика и Вали”

Спрадвечныя спадарожнікі кніг: у бібліятэцы ладзіцца майстар-клас па дэкаратыўна-прыкладным мастацтве

Спрадвечныя спадарожнікі кніг: у бібліятэцы ладзіцца майстар-клас па дэкаратыўна-прыкладным мастацтве
Іншыя мерапрыемствы
9 чэрвеня
Дата правядзення
16.00–19.00
Час правядзення
пам. 104
Месца правядзення

Нацыянальная бібліятэка Беларусі працягвае цыкл майстар-класаў з вядомымі майстрамі Беларусі ў межах выставачнага праекта “Жывыя крыніцы”, прымеркаванага да Года гістарычнай памяці.

7 чэрвеня ў 10.30 і 9 чэрвеня а 16-й гадзіне ў выставачным комплексе (пам. 104) адбудуцца сустрэчы з сябрам Беларускага саюза майстроў народнай творчасці Наталляй Керус па вырабе закладкі для кнігі ў тэхніцы “маляванка”.

Раней лепшым падарункам да вяселля, дня нараджэння ці наваселля лічыўся маляваны дыван. Яркія, часта з казачнымі матывамі, маляваныя дываны добра гарманіравалі з тканымі, вышыванымі, керамічнымі, саламянымі і іншымі традыцыйнымі прадметамі побыту.

У хату маляваныя дываны прыўносілі добры святочны настрой, а сярод вяскоўцаў лічыліся прыкметай дабрабыту. Часцей за ўсё іх вешалі над ложкамі, магчыма, каб добра засыналася, а сны былі казачныя і каляровыя.

Каб зрабіць маляваны дыван, спачатку бралі кавалкі даматканага палатна і фарбавалі іх у чорны, радзей бардовы ці цёмна-сіні колер. Малюнак наносілі клеявымі ці алейнымі фарбамі, часам выкарыстоўвалі кардонныя трафарэты. Падмалёўку дробных дэталяў і святлацені звычайна рабілі ад рукі.

У сярэдзіне палатна малявалі розныя сюжэты – спаткання і развітання закаханых, катання іх на лодках ці конях, выявы архітэктурных пейзажаў. Цэнтральны малюнак памяшчаўся ў атачэнні рамачкі з пераплеценых кветак, узораў. На дыванах Віцебскага Паазер’я, якія з’яўляюцца гісторыка-культурнай каштоўнасцю Беларусі, часта малявалі вадаёмы, магчыма, з-за таго, што ў гэтым краі шмат рэк і азёр.

На майстар-класе наведвальнікі змогуць зрабіць сваю мінімалістычную маляванку – закладку для кнігі. Выраб стане незвычайным падарункам для сваякоў ці сяброў.

Для наведвальнікаў патрэбна абавязковая рэгістрацыя: (8 017) 293 27 50.


Наведванне майстар-класа ўваходзіць у кошт наведвання выставы “Жывыя крыніцы”:
  • для дарослых – 6 рублёў;
  • для навучэнцаў сярэдніх, сярэднеспецыяльных і вышэйшых устаноў – 3 рублі;
  • сямейны квіток (2 дарослых з дзіцём да 16 гадоў) – 11 рублёў;
  • сямейны квіток (2 дарослых з 2 дзецьмі да 16 гадоў) – 13 рублёў;
  • шматдзетныя сем’і (пры прад'яўленні дакумента) – 13 рублёў.
Бясплатна:
  • дзеці да 7 гадоў і выхаванцы дзіцячых дамоў, людзі з абмежаванымі магчымасцямі (пры прад’яўленні дакумента);
  • суправаджаючыя груп школьнікаў, выхаванцаў устаноў адукацыі (1 чалавек на 10 дзяцей).

Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.

Мерапрыемствы

Спявак бясконцай любві

25.04.2024

Юбілейная выстава “Спявак бясконцай любві”, прысвечаная 200-годдзю з дня нараджэння Шарля Азнавура (1924–2018), праходзіць з 25 красавіка па 18 чэрвеня ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305).

Пранікаючы ў тайны творчасці

25.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Пранікаючы ў тайны творчасці”, прысвечаная 120-годдзю з дня нараджэння літаратуразнаўца, крытыка, акадэміка НАН Беларусі Васіля Васільевіча Барысенкі (1904–1984), праходзіць з 25 красавіка па 23 чэрвеня ў зале беларускай літаратуры (пам. 205).

Знаўца беларускіх старажытнасцей

17.04.2024

18 красавіка 2024 года спаўняецца 210 гадоў з дня нараджэння Яўстафія Тышкевіча – вядомага археолага, гісторыка, этнографа, краязнаўцы і музеязнаўцы.

Погляд у вечнасць

23.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Погляд у вечнасць”, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння беларускага вучонага, літаратурнага крытыка Уладзіміра Міхайлавіча Конана (1934–2011), праходзіць з 23 красавіка па 20 мая ў зале беларускай літаратуры (пам.205).



Бібліятэкарам