ГалоўнаяМерапрыемствыЗапрашаем на музейныя заняткі “Таямніцы старадрукаў: даследуем і вывучаем гербарыі”
Размова з адвакатам аб спрэчках, якія ўзнікаюць пры скасаванні шлюбу і падзеле маёмасці
Карункавая гісторыя ад берасцейскіх мастакоў

Запрашаем на музейныя заняткі “Таямніцы старадрукаў: даследуем і вывучаем гербарыі”

Запрашаем на музейныя заняткі “Таямніцы старадрукаў: даследуем і вывучаем гербарыі”
Іншыя мерапрыемствы
22 кастрычніка
Дата правядзення
13.00–14.00
Час правядзення
музей кнігі (пам. 347)
Месца правядзення
4.50
Кошт наведвання

22 кастрычніка ў музеі кнігі адбудуцца творчыя заняткі “Таямніцы старадрукаў: даследуем і вывучаем гербарыі”.

Восень – цудоўная пара, якая натхняе на прагулкі ў парк, сад і лес. Такая вандроўка дорыць добры настрой і восеньскі падарунак – прыгожае  рознакаляровае лісце…

Ці ведаеце вы, адкуль паходзіць слова “гербарый”? Гербарый (з лацінскай – “трава”) абазначае засушаныя расліны. У свеце створаны шматлікія калекцыі такіх экспанатаў. Варта адзначыць, што гербарыем таксама называюць кнігу з апісаннем раслін і іх выявамі.

Сярод старажытных выданняў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі захоўваецца “Гербарый”, які надрукаваў Петэр Шофер (Peter Schöffer) у Майнцы ў 1484 г. Ён утрымлівае 148 контурных гравюр раслін, якія дапоўнены тлумачальным тэкстам аб іх лекавых якасцях. Другі “Гербарый” выдадзены ў Венецыі ў 1509 г.

Юныя кнігазнаўцы пазнаёмяцца з унікальнымі выданнямі з фонду бібліятэкі. Разам разгледзім і даследуем каштоўныя экзэмпляры гербарыяў з выявамі лекавых раслін.

У якасці творчага задання ўдзельнікі сустрэчы размалююць ад рукі друкаваную старонку з “Гербарыя” 1509 г.

Мерапрыемства разлічана на дзяцей 6–12 гадоў.

Кошт: 4.50 руб. (дарослыя суправаджаюць дзяцей бясплатна).
Колькасць удзельнікаў абмежаваная.

Папярэдні запіс па тэлефонах: (8 017) 293 27 82(8 029) 18 18 451.
Электронная пошта: tatsianazablotskaya@gmail.com

Кантактная асоба: Заблоцкая Таццяна.

Матэрыял пададзены навукова-даследчым аддзелам кнігазнаўства.

Мерапрыемствы

Спявак бясконцай любві

25.04.2024

Юбілейная выстава “Спявак бясконцай любві”, прысвечаная 200-годдзю з дня нараджэння Шарля Азнавура (1924–2018), праходзіць з 25 красавіка па 18 чэрвеня ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305).

Пранікаючы ў тайны творчасці

25.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Пранікаючы ў тайны творчасці”, прысвечаная 120-годдзю з дня нараджэння літаратуразнаўца, крытыка, акадэміка НАН Беларусі Васіля Васільевіча Барысенкі (1904–1984), праходзіць з 25 красавіка па 23 чэрвеня ў зале беларускай літаратуры (пам. 205).

Знаўца беларускіх старажытнасцей

17.04.2024

18 красавіка 2024 года спаўняецца 210 гадоў з дня нараджэння Яўстафія Тышкевіча – вядомага археолага, гісторыка, этнографа, краязнаўцы і музеязнаўцы.

Погляд у вечнасць

23.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Погляд у вечнасць”, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння беларускага вучонага, літаратурнага крытыка Уладзіміра Міхайлавіча Конана (1934–2011), праходзіць з 23 красавіка па 20 мая ў зале беларускай літаратуры (пам.205).



Бібліятэкарам