ГалоўнаяМерапрыемствыСвяткуем Міжнародны дзень роднай мовы разам з Нацыянальнай бібліятэкай!
Асоба ў квадраце
Ад літары да слова. Ад слова да мовы

Святкуем Міжнародны дзень роднай мовы разам з Нацыянальнай бібліятэкай!

Святкуем Міжнародны дзень роднай мовы разам з Нацыянальнай бібліятэкай!
Іншыя мерапрыемствы

Паводле даследвання ЮНЕСКА, беларуская мова з’яўляецца адной з  самых мілагучных моў у свеце. Да свята роднай мовы Нацыянальная бібліятэка падрыхтавала шэраг мерапрыемстваў:

  • з 19 па 21 лютага традыцыйна ўвечары на вонкавым электронным светлавым табло бібліятэкі можна пабачыць святочныя графічныя малюнкі з усім знаёмымі са школы вершамі, цытататамі класікаў літаратуры, беларускімі словамі, якія адлюстроўваюць прыгажосць і ўнікальнасць роднай мовы:
    19 лютага – з 18.29 да 18.36,
    20 лютага – з 18.31 да 18.38,
    21 лютага – з 18.33 да 18.40;
  • з 20 лютага да 26 сакавіка ў кальцавой галерэі на 3-м паверсе бібліятэкі распачне працу кніжная выстаўка “Ад літары да слова. Ад слова да мовы”. У наведвальнікаў будзе цудоўная магчымасць узгадаць каларытныя словы беларускай мовы. А падмацаваць вобразнае ўяўленне пра іх можна будзе дзякуючы творам, у назвах якіх гэтыя словы сустракаюцца. Сярод экспанатаў выстаўкі – кніжныя выданні з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі ад 1920-х гадоў да сучаснасці – творы класікаў беларускай літаратуры, дзіцячых пісьменнікаў, пераклады замежнай класікі на беларускую мову;
  • з 16 лютага да 28 сакавіка ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (пам. 207) працуе тэматычная кніжная выстаўка “Родная мова – духоўная спадчына народа”. Экспазіцыя знаёміць з дакументамі, сярод якіх энцыклапедыі і даведнікі аб мовах народаў свету, міжнародныя нарматыўна-прававыя акты, накіраваныя на абарону нацыянальных моў і моў нацыянальных меншасцяў, матэрыялы навуковых канферэнцый і даследаванняў, манаграфіі, у якіх разглядаецца роля мовы ў захаванні і развіцці матэрыяльнай і духоўнай спадчыны народа. Асобным раздзелам прадстаўлена літаратура аб палітыцы нашай дзяржавы па падтрымцы і развіцці беларускай мовы;
  • 20 і 21 лютага на плазменнай панелі атрыума 2-га паверха будзе размешчана падборка лексікі, якая паказвае спецыфіку характару і быту, адносінаў да жыцця і акаляючага асяроддзя нашых суайчыннікаў, асаблівасці гучання і напісання беларускай лексікі. Кожны жадаючы зможа ўспомніць, што такое “багоўка”, “усцяж” і “крынічыць”;
  • з 21 лютага для падтрымання святочнага настрою запрашаем усіх да прагляду відэароліка, у якім пастаянныя чытачы і супрацоўнікі Нацыянальнай бібліятэкі прадэкламуюць цытаты беларускіх пісьменнікаў пра родную мову. Ролік будзе размешчаны на інтэрнэт-партале бібліятэкі і ў афіцыйных акаўнтах у сацыяльных сетках.

Міжнародны дзень роднай мовы асаблівы для кожнай нацыі, кожнага народа, бо няма народа без мовы, як няма мовы без яе носьбіта. Адзначым гэта свята разам!


Час работы выставак адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Дата іх заканчэння можа быць зменена.

Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Тэлефон для даведак: (8 017) 368 37 37.

Матэрыял пададзены аддзелам сувязей з грамадскасцю.

Мерапрыемствы

Спявак бясконцай любві

25.04.2024

Юбілейная выстава “Спявак бясконцай любві”, прысвечаная 200-годдзю з дня нараджэння Шарля Азнавура (1924–2018), праходзіць з 25 красавіка па 18 чэрвеня ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305).

Пранікаючы ў тайны творчасці

25.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Пранікаючы ў тайны творчасці”, прысвечаная 120-годдзю з дня нараджэння літаратуразнаўца, крытыка, акадэміка НАН Беларусі Васіля Васільевіча Барысенкі (1904–1984), праходзіць з 25 красавіка па 23 чэрвеня ў зале беларускай літаратуры (пам. 205).

Знаўца беларускіх старажытнасцей

17.04.2024

18 красавіка 2024 года спаўняецца 210 гадоў з дня нараджэння Яўстафія Тышкевіча – вядомага археолага, гісторыка, этнографа, краязнаўцы і музеязнаўцы.

Погляд у вечнасць

23.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Погляд у вечнасць”, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння беларускага вучонага, літаратурнага крытыка Уладзіміра Міхайлавіча Конана (1934–2011), праходзіць з 23 красавіка па 20 мая ў зале беларускай літаратуры (пам.205).



Бібліятэкарам