ГалоўнаяМерапрыемствыМузыканты-аматары запрашаюць
Курэнне або здароўе – вам выбіраць!
Моцная сям’я – моцная дзяржава

Музыканты-аматары запрашаюць

Музыканты-аматары запрашаюць
Іншыя мерапрыемствы
20 мая
Дата правядзення
15.00–18.00
Час правядзення
галерэя "Лабірынт" (3-ці паверх)
Месца правядзення

Працягваюцца традыцыйныя суботнія сустрэчы з музычнай супольнасцю “Свет класічнай музыкі”!

Нас чакае выкананне музыкантамі-аматарамі шэдэўраў акадэмічнай музыкі, дапоўненае маляўнічай прэзентацыяй з расказамі аб выкананых творах.

20 мая мы даведаемся гісторыю развіцця акадэмічнай музычнай культуры Беларусі, адкрыем для сябе творчасць мноства малавядомых кампазітараў, а таксама пачуем сапраўдныя хіты беларускай акадэмічнай музыкі: М.К. Агінскага, Я. Глебава і інш. у выкананні ўдзельнікаў аматарскага музычнага салона!

Праграма канцэрта-лекцыі

Вядучая: Маргарыта Рукевіч.

Сустрэчы праходзяць у другую суботу кожнага месяца (за выключэннем летніх месяцаў).

Уваход – па чытацкім білеце або пропуску сацыякультурнага цэнтра.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 52.

Матэрыял пададзены аддзелам абслугоўвання спецыялізаванымі фондамі.

Мерапрыемствы

Спявак бясконцай любві

25.04.2024

Юбілейная выстава “Спявак бясконцай любві”, прысвечаная 200-годдзю з дня нараджэння Шарля Азнавура (1924–2018), праходзіць з 25 красавіка па 18 чэрвеня ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305).

Пранікаючы ў тайны творчасці

25.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Пранікаючы ў тайны творчасці”, прысвечаная 120-годдзю з дня нараджэння літаратуразнаўца, крытыка, акадэміка НАН Беларусі Васіля Васільевіча Барысенкі (1904–1984), праходзіць з 25 красавіка па 23 чэрвеня ў зале беларускай літаратуры (пам. 205).

Знаўца беларускіх старажытнасцей

17.04.2024

18 красавіка 2024 года спаўняецца 210 гадоў з дня нараджэння Яўстафія Тышкевіча – вядомага археолага, гісторыка, этнографа, краязнаўцы і музеязнаўцы.

Погляд у вечнасць

23.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Погляд у вечнасць”, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння беларускага вучонага, літаратурнага крытыка Уладзіміра Міхайлавіча Конана (1934–2011), праходзіць з 23 красавіка па 20 мая ў зале беларускай літаратуры (пам.205).



Бібліятэкарам