ГалоўнаяМерапрыемствыПрэзентацыя зборніка навуковых матэрыялаў канферэнцыі па безракетнай індустрыялізацыі космасу
Запрашаем дзяцей на творчыя заняткі “Велікоднае яйка”
Бібліяноч набліжаецца!

Прэзентацыя зборніка навуковых матэрыялаў канферэнцыі па безракетнай індустрыялізацыі космасу

Прэзентацыя зборніка навуковых матэрыялаў канферэнцыі па безракетнай індустрыялізацыі космасу
Іншыя мерапрыемствы
12 красавіка
Дата правядзення
17.00–18.00
Час правядзення
атрыум (2-гі паверх)
Месца правядзення

12 красавіка ў 17.00 у атрыуме 2-га паверха бібліятэкі адбудзецца прэзентацыя зборніка матэрыялаў V Міжнароднай навукова-тэхнічнай канферэнцыі “Безракетная индустриализация ближнего космоса: проблемы, идеи, проекты” (NRNSI 2022), прымеркаваная да Сусветнага дня авіяцыі і касманаўтыкі.

Канферэнцыя NRNSI (“Безракетная індустрыялізацыя блізкага космасу: праблемы, ідэі, праекты”) упершыню была праведзена ў 1988 годзе і з тых часоў з’яўляецца ўнікальнай пляцоўкай, дзе дэманструюцца вынікі навуковых даследаванняў і распрацовак па мірным асваенні блізкага космасу неракетнымі сродкамі. За доўгую гісторыю канферэнцыі яе ўдзельнікамі сталі прадстаўнікі 18 краін: вядучыя вучоныя, распрацоўшчыкі, касманаўты, грамадскія і палітычныя дзеячы.

Навуковае выданне “Безракетная индустриализация ближнего космоса: проблемы, идеи, проекты” ўключае 27 артыкулаў інжынераў, канструктараў, біёлагаў, эканамістаў і грамадскіх дзеячаў. У дакладах канферэнцыі прадстаўлены пераканаўчыя аргументы і разліковыя даныя.

Арганізатары мерапрыемства – ТАА “Астраінжынерныя тэхналогіі” і Нацыянальная бібліятэка Беларусі.

Матэрыял пададзены аддзелам сувязей з грамадскасцю.

Мерапрыемствы

Спявак бясконцай любві

25.04.2024

Юбілейная выстава “Спявак бясконцай любві”, прысвечаная 200-годдзю з дня нараджэння Шарля Азнавура (1924–2018), праходзіць з 25 красавіка па 18 чэрвеня ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305).

Пранікаючы ў тайны творчасці

25.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Пранікаючы ў тайны творчасці”, прысвечаная 120-годдзю з дня нараджэння літаратуразнаўца, крытыка, акадэміка НАН Беларусі Васіля Васільевіча Барысенкі (1904–1984), праходзіць з 25 красавіка па 23 чэрвеня ў зале беларускай літаратуры (пам. 205).

Знаўца беларускіх старажытнасцей

17.04.2024

18 красавіка 2024 года спаўняецца 210 гадоў з дня нараджэння Яўстафія Тышкевіча – вядомага археолага, гісторыка, этнографа, краязнаўцы і музеязнаўцы.

Погляд у вечнасць

23.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Погляд у вечнасць”, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння беларускага вучонага, літаратурнага крытыка Уладзіміра Міхайлавіча Конана (1934–2011), праходзіць з 23 красавіка па 20 мая ў зале беларускай літаратуры (пам.205).



Бібліятэкарам