Дата правядзення
Час правядзення
Месца правядзення
5 ліпеня ў Нацыянальнай бібліятэцы адбылося адкрыццё беларуска-расійскага выставачнага праекта “Прыгажосць і традыцыі народнага касцюма”, прымеркаванага да Года міру і стварэння ў Рэспубліцы Беларусь і Года педагога і настаўніка ў Расійскай Федэрацыі.
Праект прадстаўляе 6 арыгінальных традыцыйных беларускіх касцюмаў розных гісторыка-этнаграфічных рэгіёнаў краіны і 30 народных касцюмаў, створаных выхаванцамі дзіцячых дамоў. Гэта вобразы беларускага і армянскага народных касцюмаў, а таксама касцюмаў Хакаскага, Мардоўскага, Чувашскага, Усцюжскага, Саратаўскага, Архангельскага, Варонежскага, Марыйскага і інш. рэгіёнаў Расіі. Кожны экспанат суправаджаецца падрабязным апісаннем індывідуальнасці і самабытнасці народнага касцюма – ад выгляду тканіны да статуснага прызначэння.
Таксама ў рамках праекта будзе прадстаўлена калекцыя з 26 тканевых лялек у традыцыйных касцюмах. Наведвальнікі пазнаёмяцца з дэталямі народнага касцюма, традыцыйнымі ўпрыгажэннямі і аксесуарамі.
Дапоўняць экспазіцыю беларускія выцінанкі і маляўнічыя тэматычныя выданні з фонду бібліятэкі.
Арганізатарамі праекта выступілі Нацыянальная бібліятэка Беларусі, Дабрачынны фонд “Миссия” (Масква, Расійская Федэрацыя), Цэнтр культуры “Віцебск”, Музей старажытнабеларускай культуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.
Выставачны праект будзе працаваць у атрыуме 2-га паверха да 14 студзеня 2024 года.
Дата заканчэння працы экспазіцыі можа быць зменена.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.
Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Тэлефон для даведак: (8 017) 368 37 37.
Матэрыял пададзены аддзелам сувязей з грамадскасцю.