ГалоўнаяМерапрыемствыМайстар-клас па роспісе абярэгавых яек у тэхніцы “пісанка”
Запрашаем на выставу “Бацькаўшчына. У пошуках страчанага”
Рэспубліка Татарстан: кнігі ў прасторы культуры

Майстар-клас па роспісе абярэгавых яек у тэхніцы “пісанка”

Майстар-клас па роспісе абярэгавых яек у тэхніцы “пісанка”
Іншыя мерапрыемствы
14 верасня
Дата правядзення
15.00–18.00
Час правядзення
пам. 104
Месца правядзення

Нацыянальная бібліятэка працягвае серыю майстар-класаў з удзелам вядомых майстроў народнай творчасці ў рамках выставачнага праекта “Фарфоравае асарці”.

12 і 14 верасня а 15-й у выставачным комплексе (пам. 104) адбудуцца сустрэчы з членам Беларускага саюза майстроў народнай творчасці Ганнай Клімовіч па роспісе абярэгавых яек у тэхніцы “пісанка”.

Роспіс “пісанкі” (ад слова “пісаць”, “запісваць інфармацыю”) – гэта від народнай творчасці, дэкаратыўнага мастацтва, які ўяўляе сабой роспіс яйка ўручную арнаментальнымі ўзорамі. Калі майстар пры дапамозе адмысловай прылады “пісачка-пэндзля” наносіць на сырое яйка гарачым воскам узоры, піша іх па асаблівых правілах, закладвае канкрэтны намер, ствараецца абярэг, які выпраменьвае магутную энергетычную ахову. Для таго каб распісанае яйка стала абярэгам, майстру трэба валодаць ведамі традыцый, інфармацыяй пра сілу і значэнні сімвалаў, знакаў і арнаментаў, аб іх уплыве на чалавека.

У сілу абярэгавай “пісанкі” на яйку, у яе здольнасць абараніць ад злых духаў верылі нашы продкі. “Пісанкі”, пакрытыя сотнямі малюнкаў, пісаліся круглы год – на здароўе, каханне і працяг роду, дастатак і ўраджай, на ахову ад бед і ворагаў. Гатовыя вырабы захоўвалі дома на алтары, у чырвоным куце, шанавалі як святыню, верылі ў яе чараўніцтва. Выкідваць абярэгавыя яйкі было нельга – толькі спаліць або закапаць у зямлю...

На майстар-класе вы зможаце пазнаёміцца з традыцыйнай тэхнікай роспісу яек і самастойна вырабіць унікальны абярэг, які стане вашай аховай.

Для ўдзелу ў майстар-класе неабходна:

  • абавязкова зарэгістравацца: (8 017) 293 27 50;
  • прынесці з сабой некалькі белых сырых яек для іх далейшага роспісу.

Наведванне майстар-класа ўваходзіць у кошт наведвання выставы “Фарфоравае асарці”:

  • для дарослых – 7 руб.
  • для навучэнцаў сярэдніх, сярэдніх спецыяльных і вышэйшых навучальных устаноў (пры прад’яўленні дакумента) – 5 руб.

Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.

Тэлефоны для даведак: (8 017) 368 37 37293 27 50.

Матэрыял пададзены галерэйна-выставачным аддзелам.

Мерапрыемствы

Спявак бясконцай любві

25.04.2024

Юбілейная выстава “Спявак бясконцай любві”, прысвечаная 200-годдзю з дня нараджэння Шарля Азнавура (1924–2018), праходзіць з 25 красавіка па 18 чэрвеня ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305).

Пранікаючы ў тайны творчасці

25.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Пранікаючы ў тайны творчасці”, прысвечаная 120-годдзю з дня нараджэння літаратуразнаўца, крытыка, акадэміка НАН Беларусі Васіля Васільевіча Барысенкі (1904–1984), праходзіць з 25 красавіка па 23 чэрвеня ў зале беларускай літаратуры (пам. 205).

Знаўца беларускіх старажытнасцей

17.04.2024

18 красавіка 2024 года спаўняецца 210 гадоў з дня нараджэння Яўстафія Тышкевіча – вядомага археолага, гісторыка, этнографа, краязнаўцы і музеязнаўцы.

Погляд у вечнасць

23.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Погляд у вечнасць”, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння беларускага вучонага, літаратурнага крытыка Уладзіміра Міхайлавіча Конана (1934–2011), праходзіць з 23 красавіка па 20 мая ў зале беларускай літаратуры (пам.205).



Бібліятэкарам