ГалоўнаяМерапрыемствыЗапрашаем на музейныя заняткі “Буквіца”
Размова з адвакатам аб асноўных зменах законаў па пытаннях падаткаабкладання ў 2023 годзе
У свеце дабрыні

Запрашаем на музейныя заняткі “Буквіца”

Запрашаем на музейныя заняткі “Буквіца”
Іншыя мерапрыемствы
16 студзеня
Дата правядзення
13.00–14.00
Час правядзення
музей кнігі (пам. 347)
Месца правядзення

16 верасня ў музеі кнігі адбудуцца музейныя заняткі для дзяцей “Буквіца”.

Старажытная рукапісная кніга – сапраўдны шэдэўр кніжнай спадчыны. Над яе мастацкім афармленнем працавалі таленавітыя майстры. Тэкст аздабляўся застаўкамі, буквіцамі і канцоўкамі.

Буквіца – вялікая літара, якая выкарыстоўвалася для таго, каб прыцягнуць увагу чытача да пачатку тэкста.

Размалёўваліся вялікія літары рознакаляровымі фарбамі з прыродных матэрыялаў, часам з дабаўленнем золата. Для афармлення буквіцы ў розныя перыяды ўжываліся разнастайныя матывы: геаметрычныя, раслінныя, з жывёламі і птушкамі, а таксама побытавыя.

У кожнага наведвальніка творчай сустрэчы будзе магчымасць:

  • убачыць рукапісныя кнігі XVI–XIX стст.;
  • пазнаёміцца з разнастайнымі матывамі ўпрыгожвання вялікай літары;
  • стварыць уласны ўзор афармлення першай літары свайго імя.

А таксама атрымаць вялікае задавальненне ад пазнання новага і цікавага.

Мерапрыемства разлічана на дзяцей 8–12 гадоў.

Кошт: 4.60 руб. (дарослыя суправаджаюць дзяцей бясплатна).
Колькасць удзельнікаў абмежаваная.

Папярэдні запіс па тэлефонах: (8 017) 293 27 82(8 029) 18 18 451.
Электронная пошта: tatsianazablotskaya@gmail.com

Кантактная асоба: Заблоцкая Таццяна.

Матэрыял пададзены навукова-даследчым аддзелам кнігазнаўства.

Мерапрыемствы

Спявак бясконцай любві

25.04.2024

Юбілейная выстава “Спявак бясконцай любві”, прысвечаная 200-годдзю з дня нараджэння Шарля Азнавура (1924–2018), праходзіць з 25 красавіка па 18 чэрвеня ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305).

Пранікаючы ў тайны творчасці

25.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Пранікаючы ў тайны творчасці”, прысвечаная 120-годдзю з дня нараджэння літаратуразнаўца, крытыка, акадэміка НАН Беларусі Васіля Васільевіча Барысенкі (1904–1984), праходзіць з 25 красавіка па 23 чэрвеня ў зале беларускай літаратуры (пам. 205).

Знаўца беларускіх старажытнасцей

17.04.2024

18 красавіка 2024 года спаўняецца 210 гадоў з дня нараджэння Яўстафія Тышкевіча – вядомага археолага, гісторыка, этнографа, краязнаўцы і музеязнаўцы.

Погляд у вечнасць

23.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Погляд у вечнасць”, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння беларускага вучонага, літаратурнага крытыка Уладзіміра Міхайлавіча Конана (1934–2011), праходзіць з 23 красавіка па 20 мая ў зале беларускай літаратуры (пам.205).



Бібліятэкарам