ГалоўнаяМерапрыемствыЧытаем казкі Уладзіміра Караткевіча
Мроі ў садах Версаля
Белая ластаўка Беларусі

Чытаем казкі Уладзіміра Караткевіча

Чытаем казкі Уладзіміра Караткевіча
Іншыя мерапрыемствы
30 верасня
Дата правядзення
13.00–14.00
Час правядзення
музей кнігі (пам. 347)
Месца правядзення

30 верасня ў музеі кнігі адбудуцца музейныя чытанні казкі “Верабей, сава і птушыны суд”.

На творчай сустрэчы будзем чытаць казку Уладзіміра Караткевіча, якая была створана ў 1975 годзе. Падчас заняткаў юныя сябры кнігі ўбачаць першае выданне і сучаснае перавыданне казак  пісьменніка.

Казка “Верабей, сава і птушыны суд” дапаможа знайсці адказы на розныя пытанні: чаму верабей скача дзвюма нагамі, чаму ў савы рознакаляровае пер’е і інш.

На музейных чытаннях кожны знойдзе занятак па душы: разам будзем чытаць казку па ролях, вывучаць назвы птушак  і  маляваць саву.

Запрашаем далучыцца да музейных чытанняў і адчуць хараство птушынага свету!

Мерапрыемства разлічана на дзяцей 6–12 гадоў.

Кошт: 4.60 руб. (дарослыя суправаджаюць дзяцей бясплатна).
Колькасць удзельнікаў абмежаваная.

Папярэдні запіс па тэлефонах: (8 017) 293 27 82, (8 029) 18 18 451.
Электронная пошта: tatsianazablotskaya@gmail.com

Кантактная асоба: Заблоцкая Таццяна.

Матэрыял пададзены навукова-даследчым аддзелам кнігазнаўства.

Мерапрыемствы

Спявак бясконцай любві

25.04.2024

Юбілейная выстава “Спявак бясконцай любві”, прысвечаная 200-годдзю з дня нараджэння Шарля Азнавура (1924–2018), праходзіць з 25 красавіка па 18 чэрвеня ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305).

Пранікаючы ў тайны творчасці

25.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Пранікаючы ў тайны творчасці”, прысвечаная 120-годдзю з дня нараджэння літаратуразнаўца, крытыка, акадэміка НАН Беларусі Васіля Васільевіча Барысенкі (1904–1984), праходзіць з 25 красавіка па 23 чэрвеня ў зале беларускай літаратуры (пам. 205).

Знаўца беларускіх старажытнасцей

17.04.2024

18 красавіка 2024 года спаўняецца 210 гадоў з дня нараджэння Яўстафія Тышкевіча – вядомага археолага, гісторыка, этнографа, краязнаўцы і музеязнаўцы.

Погляд у вечнасць

23.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Погляд у вечнасць”, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння беларускага вучонага, літаратурнага крытыка Уладзіміра Міхайлавіча Конана (1934–2011), праходзіць з 23 красавіка па 20 мая ў зале беларускай літаратуры (пам.205).



Бібліятэкарам