ГалоўнаяМерапрыемствыЗапрашаем паглядзець на “Кніжныя скарбы Куцеінскага манастыра”
“Маладняк” – старонка гісторыі беларускай літаратуры
Фотавыстава “Жанчыны герояў Браншчыны”

Запрашаем паглядзець на “Кніжныя скарбы Куцеінскага манастыра”

Запрашаем паглядзець на “Кніжныя скарбы Куцеінскага манастыра”
Іншыя мерапрыемствы
19 кастрычніка – 30 лістапада
Дата правядзення
10.00–18.00
Час правядзення
музей кнігі (пам. 347)
Месца правядзення

Сёлета грамадскасць краіны адзначае 400-гадовы юбілей з дня заснавання Куцеінскага Богаяўленскага манастыра. Манастыры здаўна былі цэнтрамі духоўнай асветы і кніжнай мудрасці. Куцеінскі манастыр – адзін з найстаражытнейшых праваслаўных асяродкаў духоўнай і кніжнай культуры XVII ст.

У 1623 г. панам Багданам Статкевічам быў дадзены фундуш на будаўніцтва праваслаўнага манастыра Богаяўлення пад Оршай. Куцеінскі манастыр дзейнічаў таксама як кніжны асяродак. Друкарня працавала пры ім у 1630–1654 гг. У манастырскай друкарні выдавалася навукова-асветніцкая, царкоўна-палемічная і свецкая літаратура на царкоўнаславянскай і старабеларускай мовах. Выданні вылучаліся своеасаблівым графічным афармленнем.

Адкрыццё выставы “Кніжныя скарбы Куцеінскага манастыра” адбылося 19 кастрычніка ў музеі кнігі. На ёй наведвальнікі атрымаюць магчымасць пазнаёміцца са старонкамі гісторыі манастыра, а таксама з выданнямі манастырскай друкарні і кнігамі манастырскай бібліятэкі. Са збораў Нацыянальнай бібліятэкі экспануюцца рукапісны помнік XVIII ст. – Сінодзік Куцейнскага манастыра, узор перакладной літаратуры “Казанне пра Варлаама і Іасафа” (1637), “Брашна духоўнае” (1639), “Актоіх” Іаана Дамаскіна (1646), Новы Запавет з Псалтыром (1652), адно з найпрыгажэйшых богаслужбовых выданняў “Трыфалагіён” (1647) і “Лексікон...” Памвы Бярынды (1653). Таксама ўвазе зацікаўленых прадстаўлены шэраг кірылічных выданняў і рукапісаў ХVII–XVIII стст. з запісамі Куцеінскага манастыра. Сярод іх – рукапісны нотны Ірмалогій ХVII ст., еўінскае выданне Евангелля вучыцельнага 1616 г., маскоўскія і кіеўскія богаслужбовыя старадрукі.


Экспазіцыя створана ў рамках Х Міжнароднага кангрэса “Бібліятэка як феномен культуры” і будзе працаваць у музеі кнігі да 30 лістапада 2023 г.
Дата яе завяршэння можа быць зменена.

Час работы выставы адпавядае рэжыму работы музея кнігі.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Тэлефоны для даведак: (8 017) 293 27 81, (8 017) 293 27 22.

Матэрыял пададзены навукова-даследчым аддзелам кнігазнаўства.

Мерапрыемствы

Спявак бясконцай любві

25.04.2024

Юбілейная выстава “Спявак бясконцай любві”, прысвечаная 200-годдзю з дня нараджэння Шарля Азнавура (1924–2018), праходзіць з 25 красавіка па 18 чэрвеня ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305).

Пранікаючы ў тайны творчасці

25.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Пранікаючы ў тайны творчасці”, прысвечаная 120-годдзю з дня нараджэння літаратуразнаўца, крытыка, акадэміка НАН Беларусі Васіля Васільевіча Барысенкі (1904–1984), праходзіць з 25 красавіка па 23 чэрвеня ў зале беларускай літаратуры (пам. 205).

Знаўца беларускіх старажытнасцей

17.04.2024

18 красавіка 2024 года спаўняецца 210 гадоў з дня нараджэння Яўстафія Тышкевіча – вядомага археолага, гісторыка, этнографа, краязнаўцы і музеязнаўцы.

Погляд у вечнасць

23.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Погляд у вечнасць”, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння беларускага вучонага, літаратурнага крытыка Уладзіміра Міхайлавіча Конана (1934–2011), праходзіць з 23 красавіка па 20 мая ў зале беларускай літаратуры (пам.205).



Бібліятэкарам